Уладзіслаў Варакса (нар. 26 студзеня 2004, Узда) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).
Выхаванец мінскага «Дынама», у 2017 годзе перайшоў у юнацкую каманду салігорскага «Шахцёра», а ў 2019 годзе далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе пазней пачаў гуляць за дубль. У першай палове 2021 года выступаў за «Узду» ў Другой лізе, дзе стаў адным з асноўных ігракоў.
У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца 2023 года[2]. 2 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (3:1). У далейшым гуляў за дубль, прыцягваючыся таксама да асноўнай каманды. Сезон 2023 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам[3].
У ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск»[4].
У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.