Нацыянальная літаратурная прэмія (2015)
Уладзімір Пятровіч Салама́ха (нар. 24 красавіка 1949, в. Бераснёўка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі публіцыст, празаік, кінасцэнарыст.
Нарадзіўся 24 красавіка 1949 года ў в. Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага. Скончыў Скачкоўскую сярэднюю школу Кіраўскага раёна (1966), працаваў карэктарам у рэдакцыі раённай газеты «Зара» (цяпер — «Кіравец»). У 1968—1970 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1975). У 1975—1982 гадах працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта БССР па кінематаграфіі. З 1983 года працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладосць» — літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела публіцыстыкі, удзельнічаў у падрыхтоўцы бібліятэчкі «Маладосці». Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Вожык». У 2008—2010 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». З 2010 года — загадчык адзела прозы ў часопісе «Полымя».
Сябра Саюза пісьменнікаў БССР і СССР (1982), Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2004).
Дэбютаваў у друку як журналіст у 1966 г., як празаік у 1977 г. (апавяданнямі ў часопісе «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк — лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990), «Прывід у скураным крэсле» (аповесць, 1992), «Расступілася зямля» (1993). Літаратурныя і публіцыстычныя творы У. Саламахі перакладаліся на многія мовы.
Паводле сцэнарыяў У. Саламахі зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.
Асноўная тэма творчасці — лёс беларусаў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, якія шукаюць сваё месца ў жыцці.