Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Уладзімір Міхайлавіч Давыдоўскі

Уладзімір Міхайлавіч Давыдоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 сакавіка 1964(1964-03-16) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, спявак
Грамадская дзейнасць
Член у

Уладзімір Міхайлавіч Давыдоўскі (16 сакавіка 1964, Мінск) — беларускі журналіст, пісьменнік і музыкант.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (1984) і факультэт журналістыкі БДУ (1995). Адзін з заснавальнікаў беларускага рок-гурта «Мроя», які пакінуў у верасні 1989. Займаўся ўласнымі праектамі. У 1992 стварыў гурт «Вялікае Княства» і запісаў музычны праект «Голас Дажджу». Аўтар інфармацыйнага праекта «Сусветная служба „Беларускай Маладзёжнай“» (1991—1994). Удзельнічаў у музычных і кнігавыдавецкіх праектах, тэматычна звязаных з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам і вядучым праграм радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» і Радыё «Рацыя», журналістам «Радыё Свабода». Лаўрэат IX конкурса імя Ежы Гедройца Польскага Інстытута ў галіне журналістыкі за 2008 год. Каардынатар парталаў «Вялікае Княства. Навіны»[1] ды «Вялікае Княства. Эліта».[2].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya