Тускарора (саманазва: Ska:rù:rę) — адна з паўночных іракезскіх моў, родная мова народа тускарора.
Мова тускарора першапачаткова фарміравалася на ўзбярэжжы Паўночнай Караліны. Пасля задушэння індзейскага паўстання 1711 г. частка тускарора мігрыравала на тэрыторыю штата Нью-Ёрк, дзе ў 1722 г. далучылася да лігі іракезаў. Пасля Амерыканскай рэвалюцыі тускарора-лаялісты перасяліліся ў Канаду.
У нашы дні фактычна існуюць 2 формы алфавіта на аснове лацінкі. Адна распаўсюджана ў ЗША, другая — у Канадзе. У гаварковай форме амаль не выкарыстоўваецца.
Спасылкі