Залаты купідон (2010)
Тацця́на Іва́наўна Шамя́кіна (нар. 8 кастрычніка 1948, Мінск) — беларуская крытык, літаратуразнаўца, перакладчыца. Доктар філалагічных навук (2001).
Нарадзілася ў сям’і пісьменніка Івана Шамякіна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 года — выкладчык, з 1982 года — дацэнт кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1983 года, пасля 2006 года перайшла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі[2].
Даследуе беларускую міфалогію ў кантэксце сусветнай, у сувязі з літаратурай і фальклорам, праблемы сучаснай беларускай прозы, асаблівасці стылю беларускіх пісьменнікаў (Якуба Коласа, Алены Васілевіч, Івана Пташнікава, Аляксея Карпюка, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава і інш.). Аўтар манаграфій «На лініі перасячэння» (1981), «Беларуская класічная літаратура і міфалогія» (2001). Суаўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для школ з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ.
Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981). Пераклала на рускую мову аповесці Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п’есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград — Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).
Лаўрэатка прэміі «Залаты купідон» (2010).