У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Красоўская.
Тама́ра Пятро́ўна Красо́ўская (2 студзеня 1965, в. Забашавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Біяграфія
Нарадзілася 2 студзеня 1965 года ў в. Забашавічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, юрыст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар сацыяльнай сферы.
Працавала інжынерам-тэхнолагам, старшым тавараведам аддзела збыту, інспектарам аддзела кадраў Барысаўскага аўтарамонтнага завода; інспектарам, загадчыкам, начальнікам аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану Барысаўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану, кіраўніком спраў Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
З’яўлялася дэпутатам Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
Старшыня Барысаўскага раённага Савета жанчын. Старшыня адміністрацыйнай камісіі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Узнагароды
Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1].
Асабістае жыццё
Замужам, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі