Тамара Барысаўна Нарская-Хазанава |
Дата нараджэння |
17 ліпеня 1928(1928-07-17) (96 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
балерына |
Тэатр |
|
Узнагароды |
|
Нарская-Хазанава Тамара Барысаўна (руск.: Тамара Борисовна Нарская-Хазанова; нар. 17 ліпеня 1928, Быхаў Магілёўскай вобласці) — савецкі педагог-балетмайстар. Заслужаны работнік культуры РСФСР (1976).
Біяграфія
У 1946 скончыла Горкаўскае харэаграфічнае вучылішча (артыстка балета), у 1951 — Ленінградскую ордэна Леніна дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава (педагог харэаграфіі). У 1944—1948 артыстка балета тэатра оперы і балета імя А. С. Пушкіна, педагог харэаграфічнага вучылішча ў Горкім, у 1951—1955 артыстка балета, галоўны балетмайстар ў г. Сталіна. Педагог-балетмайстар у тэатрах оперы і балета: г. Куйбышава (1956—1961), Чалябінска (Тэатр оперы і балета, 1961—1970).
Паставіла харэаграфічныя сцэны ў больш за 20 оперных спектаклях («Руслан і Людміла» і «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, «Алека» С. Рахманінава, «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава, «Аіда» Дж. Вердзі, «Іван Сусанін» М. Глінкі і інш.).
З 1970 працуе ў ЧДІМК (Чалябінскі дзяржаўны інстытут мастацтва і культуры) дацэнтам, загадчыкам кафедры, прафесарам кафедры харэаграфіі (з 1996).
Вядучы выкладчык класічнага і гісторыка-бытавога танца, метадыст. Сярод вучняў — народныя і заслужаныя артысты Расіі, заслужаныя работнікі культуры РФ, салісты тэатральных балетных труп, кіраўнікі харэаграфічных калектываў. Аўтар 19 канцэртных праграм, 115 танцавальных твораў, варыяцый класічнага і гісторыка-бытавога танца.
Сям’я
Сын — Нарскі Ігар Уладзіміравіч[1]
Творы
- «Теория и методика преподавания историко-бытового и современного танца»: (Программа для ин-тов искусства и культуры по спец. 2112). М., 1978. Соавт. В. М. Захаров;
- «Классический танец. Экзерсис на середине»: (Метод. разраб. для студентов 1-4 курсов ин-тов культуры). Ч., 1988;
- «Классический танец: экзерсис у палки»: (Метод. рекомендации для студентов 1-4 курсов ин-тов культуры). Ч., 1993;
- «Историко-бытовой танец». Учеб. пособие. Ч., 1996.
Зноскі
Спасылкі