«Сярге́й Плытке́віч. Чалаве́к з фотаапара́там» — беларускі дакументальны фільм, зняты на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.[1] Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.
Фільм пра непаўторную беларускую прыроду. Адзін з магчымых шляхоў паказаць яе прыгажосць — праз чалавека, які па-сапраўднаму адчувае сябе непадзельным з ёй. На некаторы час прыняць яго ўспрыманне, паглядзець на «дзікую Беларусь» яго вачыма. Разам з ім наблізіцца да той рысы, за якой канчаецца бытавое чалавечае жыццё і пачынаецца таямніца прыроды. Гэты чалавек — журналіст і фатограф Сяргей Плыткевіч. Яго называюць «адным з самых аўтарытэтных спецыялістаў у галіне турызму», «мэтрам беларускай фатаграфіі» і «жывым класікам фотаанімалістыкі».
{{cite news}}
|date=