Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Сяргей Міхайлавіч Шаўцоў

Сяргей Міхайлавіч Шаўцоў
Старшыня Гомельскага абласнога суда[d]
з люты 2013

Нараджэнне 1968
Адукацыя
Месца працы

Сяргей Міхайлавіч Шаўцоў (нар. 1968, Калыбаўка, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі суддзя. Старшыня Гомельскага абласнога суда.

Біяграфія

У 1989 г. скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1996 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1989 па 1992 гады служыў ва Узброеных Сілах СССР на афіцэрскіх пасадах. З 1992 па 2000 гады рабіў следчым, старшым следчым Следчага ўпраўлення УУС Гомельскага аблвыканкама. З 2000 года — суддзя суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. У 2008 годзе прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда. З 2010 года — суддзя Гомельскага абласнога суда. У лютым 2013 года прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога суда[1].

Мае першы кваліфікацыйны класы суддзі.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya