грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994)
Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012)
Сяргей Канстанцінавіч Берднік (нар. 20 кастрычніка 1952, г. Капыль, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1985), дацэнт (1992)[1].
Скончыў у 1974 годзе філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»[1]. Абараніў у 1985 годзе кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фразеалогія ў творах Якуба Коласа»[2].
Выкладае на кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ, дацэнт[1].
Навуковыя інтарэсы: фразеалогія; лексікалогія; стылістыка; мова мастацкай літаратуры і СМІ[1].
Узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1994), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012)[1], знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2012)[2].