Фразеалогія

Фразеало́гія (грэч. phrasis — выраз, грэч. logos — вучэнне), раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя адзінкі. Гэта досыць маладая навука і сур’ёзнае распрацоўванне фразеалогіі як асобнага раздзела мовазнаўства пачалося пасля навуковай класіфікацыі нераскладальных злучэнняў слоў. Яе распрацаваў В. Вінаградаў, абапіраючыся на працы Шахматава, Кульмана, Патабні ды інш. У мовазнаўстве і па сёння не сфармавалася адзінства поглядаў на такое складанае фразеалагічнае пытанне, як межы ўстойлівай адзінкі. Грунтоўнаму вывучэнню беларускае фразеалогіі прысвяцілі сваю дзейнасць Ф. Янкоўскі, І. Лепешаў, А. Аксамітаў ды інш.

Гл. таксама

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!