Прэмія імя Л. Александроўскай (2009)
Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі (15 кастрычніка 1962, Магілёў) — беларускі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар). Народны артыст Беларусі (2009).
У 1995 годзе скончыў Беларускую акадэмію музыкі, у 1997 годзе — магістратуру (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Л. Івашкова). У 1993 годзе студэнтам 3-га курса быў прыняты ў склад салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Выступаў у Германіі, ЗША, Іспаніі, Кіпры, Тайландзе, Швейцарыі. У розныя часы прымаў удзел у оперных пастаноўках з такімі славутымі опернымі выканаўцамі як Паата Бурчуладзэ, Сальваторэ Фізікела, Крысціян Ёхансан, Антоніа Сальваторэ і інш.
Рэпертуар спевака налічвае вядучыя тэнаровыя партыі ў класічных заходніх і рускіх операх, а таксама шэраг партый у нацыянальнай оперы:
Паводле водгукаў крытыкі, Франкоўскі валодае тэмбральна яркім, паўнагучным голасам, драматычным тэмпераментам і высокім сцэнічным прафесіяналізмам. Сярод лепшых партый спевака — Манрыка («Трубадур» Дж. Вердзі), Герцаг Мантуанскі («Рыгалета» Дж. Вердзі), Турыду («Сельскі гонар[ru]» П. Масканьі) і інш.