Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Сяргей Аляксеевіч Капроў

Сяргей Аляксеевіч Капроў
Дата нараджэння 31 жніўня 1946(1946-08-31) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Сяргей Аляксеевіч Капроў (нар. 31 жніўня 1946, г. Міяс, Чалябінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў старшым архітэктарам у Белпрампраекце, з 1973 года — намеснік начальніка аддзела горадабудаўніцтва і раённай планіроўкі Дзяржбуда БССР, з 1975 года — старшы рэферэнт у Савеце Міністраў БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы: вытворчы комплекс завода «Фермаш» у Бабруйску, завод карданных валаў у Гродне, 2-я чарга комплексу БелАЗ у Жодзіне, прадпрыемства «Мінгарсвятло», рэканструкцыя завода «Прамэнерганаладка» ў Мінску (1970-я гады, у аўтарскім калектыве), інтэр’еры залаў Дома ўрада БССР (1970—1983). Адзін з аўтараў каталога «Праекты мемарыяльных памятных знакаў» (Мінск, 1981).

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya