Станіслаў Атрашкевіч (нар. 22 кастрычніка 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Баранавічы».
Выхаванец юнацкай школы «Іслачы», з лета 2020 года пачаў выступаць за дубль клуба, а ў наступным годзе стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 23 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Іслачы», выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Кубка Беларусі з гомельскім «Лакаматывам» (3:3, па пенальці 2:4). У ліпені 2021 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам да лета 2024 года[2]. 25 ліпеня 2021 дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Смаргонню» (2:1). У далейшым працягваў выступаць за дубль.
У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[3], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[4].
У сакавіку 2023 года пасля прагляду далучыўся да «Смаргоні» на правах арэнды[5]. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[6], а ў студзені 2024 года разарваў кантракт з прысталічным клубам[7].
У лютым 2024 года стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[8]. Пакінуў клуб у ліпені 2024 года[9], а ў жніўні папоўніў склад «Баранавічаў»[10].