Станіслаў Радзівіл (польск.: Stanisław Radziwiłł; 3 мая 1722, мяст. Дзятлава, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 22 красавіка 1787[3]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант кавалерыі (1765), маршалак Трыбунала ВКЛ.
Унук Дамініка Мікалая Радзівіла, сын Мікалая Фаўстына Радзівіла, новагародскага ваяводы.
Вучыўся ў Нясвіжы. Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага.
Крайчы вялікі літоўскі з 1752 года падкаморы вялікі літоўскі з 1759 года. Кавалер Ордэна Белага Арла. Пасол на соймы 1750, 1760, 1762, 1767, 1776 гадоў. Быў кіраўніком группоўкі Радзівілаў у Новагародскім ваяводстве, Слонімскім, Ваўкавыскім і Лідскім паветах, адказваў за выбары радзівілаўскіх прыхільнікаў на мясцовых сойміках. Ваяваў з прыхільнікамі Барскай канфедэрацыі. Меў маёнткі ў Новагародскім, Віленскім і Троцкім ваяводствах.
Разам са сваёй жонкай Каралінай ахвяравалі сродкі на ўзвядзенне касцёла Адшукання Святога Крыжа ў Жырмунах. У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл вырашыў пабудаваць у фальварку Жырмункі, які знаходзіўся недалёка ад яго маёнтка, палацава-паркавы комплекс. Ім былі пабудаваны прыгожая ўязная брама, два бакавыя двухпавярховыя афіцыны ў стылі класіцызму, прычым паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленнем унутраных інтэр’ераў, займалі самі Радзівілы; у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга. Былі пабудаваны таксама гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны вялікі і прыгожы парк. Будаўніцтва самога палаца з-за смерці князя не было распачата[4].
Быў у шлюбе з Каралінай Пацей (1732—1776), ад шлюбу меў 2 дачок:
Сыны: