Станіслаў Максімавіч Талкачоў (12 лістапада 1935, Менск) — беларускі архітэктар.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў архітэктарам Ленінскага раёна Мінска, у Белпрампраекце, з 1974 года — галоўны архітэктар аддзела генплана Мінскага філіяла Саюзмашпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы: прамвузлы ў Пінску (1965—1968), Лідзе (1970—1980), генпланы заводаў аптычнага шкла ў Лідзе (1970—1973), фотааб’ектываў у Волагдзе (1973—1983), будынак НДІ аптычнай прамысловасці ў Мінску (1983).