Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу (кар. 신의주 특별 행정구, 新義州特別行政區) — рэгіён асаблівага статусу ў КНДР на мяжы з Кітаем. Быў утвораны ў верасні 2002 у раёне горада Сіныйджу у спробе ўвесці элементы рынкавай эканомікі у Паўночнай Карэі. Юрыдычна гэты рэгіён з’яўляецца падабенствам кітайскіх спецыяльных эканамічных зон Ганконга і Макаа, і, як і яны, мае «базавы закон» (기본법; кібон боп). Плошча рэгіёну — 132 км².
Нідэрландскі бізнесмэн, этнічны кітаец Ян Бінь быў прызначаны першым кіраўніком рэгіёну ў 2002 годзе. Але ўжо ў кастрычніку 2002 года ён быў арыштаваны кітайскімі ўладамі і прысуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі за нявыплату падаткаў і эканамічныя злачынствы.
Некаторыя часткі рэгіёну з’яўляюцца анклавамі, у якія нельга праехаць, не перасякаючы межаў іншых раёнаў КНДР.