Смаленская вайна

Смаленская вайна 1632—1634 гадоў[1], Вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы 1632—1634 гадоў, Руска-польская вайна 1632—1634 гадоў вялася Расіяй супраць Рэчы Паспалітай за Смаленскую, Чарнігаўскую і Северскую землі Рэчы Паспалітай[1]. Адбывалася ў час Трыццацігадовай вайны ў заходняй Еўропе. Ваенныя дзеянні былі адкрыты маскоўскім бокам 10 верасня 1632 года і былі скончаныя 14 чэрвеня 1634 года Палянаўскім мірам.

У выніку вайны да Расіі адышоў горад Сярпейск і крэпасці Трубчэўск, Ахтурка і Лебядзін, а Уладзіслаў IV атрымаў 20 тыс. рублёў за адмову ад дамаганняў на маскоўскі прастол[1] (ад тытулу «гаспадара ўсяе Русі»).

Перад вайной

Вайна была пачата Расіяй як працяг барацьбы за прымежныя тэрыторыі (Смаленшчыну і Чарнігаўшчыну і інш.). Падрыхтоўка да яе вялася з разлікам на тое, што каталіцкія дзяржавы Еўропы, звязаныя Трыццацігадоваю вайною, не змогуць дапамагчы свайму натуральнаму (каталіцкаму) саюзніку на ўсходзе — Рэчы Паспалітай.

З іншага боку, Масква разлічвала на дапамогу Швецыі і Турцыі — праціўнікаў каталіцкіх дзяржаў-камбатантаў. Сапраўды, не зважаючы на Альтмаркскі дагавор Швецыі і Рэчы Паспалітай (1629), Швецыя ажыццяўляла з 1630 года ваенна-тэхнічную дапамогу Масковіі ўзамен за пастаўкі хлеба па ільготных цэнах. Аднак, фармальнага пагаднення па ваенным узаемадзеянні са Швецыяй і Турцыяй не было дасягнута — наадварот, напрыклад, крымскія татары (саюзнікі Турцыі) не раз нападалі на маскоўскія землі (чэрвень 1632, май-чэрвень 1633). Рыхтуючыся да вайны, Маскоўскае царства ажыццяўляла пераўзбраенне і пашырэнне і рэарганізацыю свайго войска (Гл. таксама: полк новага строю), і кіраўнічыя колы меркавалі, што да вайны гатовыя, з чым, аднак, не згаджаліся іншаземныя спецыялісты (шведскі рэзідэнт І. Мелер, 1632). Не выключана, што варожая да Масквы пазіцыя крымскіх татараў была падрыхтавана дзеяннямі эмісараў ураду Рэчы Паспалітай яшчэ вясной 1632.

Ваенныя дзеянні

Аблога Смаленска 1632-1634

Пачатак вайны

Маскоўскі цар Міхаіл Раманаў скарыстаў бескаралеўе, што пачалося ў Рэчы Паспалітай пасля смерці 30 красавіка 1632 года Жыгімонта IV і накіраваў пад Смаленск 24-тысячнае[2] войска пад загадам ваяводы Міхайлы Шэіна[1]. Масква паспяшалася дэманстрацыйна парушыць умовы Дэўлінскага перамір’я (1618). Пастанову аб дачасным пачатку вайны падтрымаў і Земскі сабор (чэрвень 1632). Татарскі напад на паўднёвыя землі Маскоўскага царства ў чэрвені 1632 не сарваў пачатку вайны, але запаволіў выхад маскоўскіх войскаў на месца збору пад Мажайскам (перадавыя часткі — 3 жніўня 1632; асноўныя сілы, на чале з баярынам Міхайлам Шэіным, — 9 жніўня 1632), а потым — іх паход на Смаленск. Фармальны загад аб пачатку ваенных дзеянняў быў атрыманы Шэіным 10 верасня.

За кастрычнік—снежань 1632 маскоўскія войскі занялі гарады: Сярпейск, Дарагабуж, Белы, Рослаў, Трубецк, Старадуб, Почап, Ноўгарад-Северскі, Батурын, Невель, Себеж, Красны і інш.

У снежні 1632 армія Шэіна дасягнула колькасці 32 тыс.ч. пры 151 гармаце[3]. У студзені 1633 года маскоўскае войска пачало аблогу Смаленска[1]. Гарнізонам горада з 2 тыс. чалавек, якім ні ставала пораху, загадваў смаленскі падваявода князь Самуэль Друцкі-Саколінскі[4]. Аднак аблога стала няўдалаю, бо польны гетман Вялікага Княства Літоўскага Крыштоф Радзівіл перакінуў у горад падмогу[1]. Яго войска, што стаяла ля вёсак Краснае і Баева за 40 км ад Смаленска, налічвала разам з атрадам смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага[5] 4,5 тыс. чалавек.

Ваенныя дзеянні адбываліся і на іншых кірунках, пераважна ў форме набегаў. Так, на паўднёвым кірунку войска Рэчы Паспалітай зрабіла паходы ў Себежскі павет і пад Пуціўль у канцы снежня 1632 — пач. студзеня 1633, прайграўшы баі на рацэ Арлее і пад Себежам; напады на Пуціўль (люты і май 1633), Старадуб (сакавік 1633), Ноўгарад-Северскі (красавік 1633); паход на Валуйкі і Белгарад запарожскага войска палкоўніка Я. Астраніна (чэрвень 1633). На пскоўскім кірунку маскоўскае войска зрабіла паходы: на Полацк (моцна разбураючы горад і наваколле, май—чэрвень 1633), на віцебскія і ўсвяцкія землі. У чэрвені 1633 года маскоўскае войска захапіла Прапойск, пасады Мсціслава і Крычава[1].

Пералом

Пералом у ваенных дзеяннях адбыўся за летам—восеню 1633, калі быў здзейснены рад нападаў войскаў Рэчы Паспалітай, Запарожжа і крымскіх татараў на пскоўскім і паўднёвым кірунку, што, відавочна, мела на мэце адцягнуць увагу маскоўскіх военачальнікаў ад Смаленска.

Тымчасам, новаабраны кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV сабраў войска пад Варшавай і вывеў яго ў паход (9 мая 1633) на дапамогу Смаленску. 25-тысячнае войска Рэчы Паспалітай падыйшло да Смаленска 25 жніўня 1633. У выніку колькіх бітв войска на чале з Уладзіславам IV у верасні адцясніла маскоўскае войска ад горада (таксама: бітва пры Пакроўскай гары) і неўзабаве акружыла маскоўскі ўмацаваны табар пад Смаленскам. Да таго ж атрад, пасланы Уладзіславам IV у Дарагабуж, знішчыў запасы харчавання, што прызначаліся рэзерву маскоўскага войска, якія выйшлі на дапамогу арміі Шэіна[1]. Тым самым маскоўскі рэзерв запынілі пад Дарагабужам. Тымчасам, войска Рэчы Паспалітай было ўзмоцнена запарожскай арміяй (20 тыс.ч.; кам. гетман Т. Арандоранка).

Пасля 4 месяцаў баёў у акружэнні 15 лютага 1634 года маскоўскі ваявода Міхаіл Шэін пачаў перагаворы аб умовах здачы і 21 лютага падпісаў акт аб ганаровай капітуляцыі перад польным гетманам ВКЛ Крыштофам Радзівілам. Паводле ўмоў здачы рэшткі маскоўскага войска (8 тыс. чалавек) адступалі да дзяржаўнай мяжы з асабістай зброяй, але пакідалі ўсе 123 гарматы, 129 штандараў[1], запасы і рыштунак, а таксама выдавалі ўсіх перабежчыкаў з войска Рэчы Паспалітай. 2 тыс. хворых і параненых маскоўскае войска пакінула ў табары. Па прыбыцці ў Маскву Міхайлу Шэіна абвінавацілі ў здрадзе і пакаралі смерцю.

На іншых кірунках у пач. 1634 войскі Рэчы Паспалітай і Маскоўскага царства працягвалі дзейнічаць набегамі (паходы войска Рэчы Паспалітай пад Себеж, студзень 1634; пад Вялікія Лукі, вясна 1634; паход маскоўскага войска пад Азярышча, май 1634), адбыліся паспяховыя для маскоўкага боку баі пад Вялікім Лукамі (29.3.1634), пад Азярышчам (май 1634).

У Маскве пачалося (1634) фарміраванне новай раці (на чале з князямі Д. М. Чаркаскім і Д. М. Пажарскім), але гэтае войска не было скіравана на фронт, бо Масква не жадала страціць сваю апошнюю значную ваенную сілу. Войска Рэчы Паспалітай, развязаўшыся пад Смаленскам, рушыла ў наступленне на тэрыторыю Маскоўскага царства, але было спынена зацятай абаронай гораду-крэпасці Белы.

Канец вайны

Няўдачы пад Белым паспрыялі зробленым яшчэ ў лютым 1634 маскоўскім прапановам аб міры, і ў выніку перагавораў уклалі (4 чэрвеня 1634) Палянаўскі мір. У выніку вайны да Расіі адышоў горад Сярпейск з уездам.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Анатоль Грыцкевіч. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 // Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя / Рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 668 с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 — Старонкі 372—373.
  2. «Перечневая роспись ратных людей под Смоленском 141-го года» Меньшиков Д. Н. Затишье перед бурей. Боевые действия под Смоленском в июле-августе 1633 года // Война и оружие: Новые исследования и материалы. Научно-практическая конференция 12-14 мая 2010 г. СПб., 2010. Ч. II. С. 107
  3. Таксама мелася 7 верхавых гармат, аднак цяжкая артылерыя трапіла на фронт толькі ў сакавіку 1633
  4. Вячаслаў Насевіч. Друцкія-Саколінскія // Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя — Старонка 603.
  5. Вячаслаў Насевіч. Гасеўскія // Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя — Старонка 516.

Літаратура

Read other articles:

Río Blackwater Puente sobre el río BlackwaterUbicación geográficaDesembocadura Bahía KenmareCoordenadas 51°51′21″N 9°44′36″O / 51.85583333, -9.74333333Ubicación administrativaPaís  IrlandaCondado KerryCuerpo de aguaLongitud 10 kmSuperficie de cuenca 90 km²Altitud Nacimiento: 600 m[editar datos en Wikidata] El río Blackwater es un río en el condado de Kerry, al suroeste de Irlanda. No debe confundirse con el Munster Blackwater, mucho más...

 

Перше побаченнярос. Первое свидание Жанр мелодрамаРежисер Іскра БабичСценарист Тетяна СитінаУ головних ролях Лідія Шапоренко Георгій Юматов Валентин Грачов Афанасій КочетковОператор Антоніна ЕгінаКомпозитор Олексій МуравльовХудожник Арнольд Вайсфельд Микола Марк...

 

ЮканжUckange   Країна  Франція Регіон Гранд-Ест  Департамент Мозель  Округ Тьйонвіль Кантон Флоранж Код INSEE 57683 Поштові індекси 57270 Координати 49°18′11″ пн. ш. 6°09′21″ сх. д.H G O Висота 150 - 190 м.н.р.м. Площа 5,56 км² Населення 6951 (01-2020[1]) Густота 1202,88 ос./км² Розмі...

Chicago State Cougars 2023–24 Chicago State Cougars men's basketball team UniversityChicago State UniversityHead coachGerald Gillion (3rd season)ConferenceIndependentLocationChicago, IllinoisArenaEmil and Patricia Jones Convocation Center (Capacity: 7,000)NicknameCougarsColorsGreen and white[1]   Conference tournament championsGreat West: 2013 The Chicago State Cougars men's basketball team represents Chicago State University in Chicago, Illinois, United Sta...

 

 Nota: Para outras cidades com este nome, veja Parkland. Este artigo ou secção necessita de expansão. Por favor, melhore este artigo ou secção acrescentando-lhe conteúdo. Coordenadas: 26° 18' 55 N 80° 14' 26 O Parkland Localidade dos Estados Unidos Parkland Localização de Parkland na Flórida Parkland Localização de Parkland nos Estados Unidos Dados gerais Incorporado em 1963 (60 anos)[1] Prefeito Michael Udine[1] Localização 26° 18' 55 N 8...

 

MannanLifeDidirikanSeptember 1964[1]KantorpusatTomioka, Gunma, JepangProdukJeli KonnyakuKaryawan76 (1 April 2006)[1]Situs webhttp://www.mannanlife.co.jp/ Konnyaku Batake rasa ume yang dibuat oleh MannanLife MannanLife Co., Ltd. (株式会社マンナンライフcode: ja is deprecated , Kabushiki Gaisha Mannan Raifu) adalah sebuah perusahaan di Jepang yang menjual Konnyaku Batake aneka rasa buah jeli konnyaku. MannanLife memproduksi 60 hingga 70 persen penguasa pasar jeli konny...

American baseball player Baseball player Gordon HoustonOutfielder / ShortstopBorn: (1916-03-20)March 20, 1916Clarksville, ArkansasDied: February 10, 1942(1942-02-10) (aged 25)Tacoma, WashingtonBatted: RightThrew: Right Teams Monroe TwinsCotton States League, 1937 Oklahoma City IndiansTexas League, 1938 Texarkana LinersEast Texas League, 1938–1940 Career highlights and awards East Texas League Batting Title (1938) East Texas League All-Star Game (1938) East Texas League Season-End All-S...

 

Electrical switch operated by an applied magnetic field (from top) Single-pole reed switch, four-pole reed switch and single-pole reed relay. Scale in centimeters. Reed switch, contact detail. Commonly-used circuit symbol Operation of the reed switch The reed switch[i] is an electromechanical switch operated by an applied magnetic field. It was invented in 1922 by professor Valentin Kovalenkov at the Petrograd Electrotechnical University,[1] and later evolved at Bell Telephone...

 

Cataloging of published recordings by Brazilian singer Rogério Skylab Rogério Skylab discographyA sketch of Skylab by Denis MandarinoStudio albums20Live albums4Compilation albums1Video albums3Music videos6EPs1Singles19Collaborative albums5 The discography of Rogério Skylab, a Brazilian experimental singer, consists of 25 studio albums (20 solo and five collaborations), one extended play,[1] four live albums, three video albums, one compilation album and 19 singles. His 1992 debut, ...

Environmental issues in Singapore include air, water pollution, and deforestation. The government established the Singapore Green Plan in 1992 to help with environmental issues. Deforestation Since the founding of Singapore in 1819, more than 95% of its estimated 590 square km of vegetation has been cleared. At first for short-term cash crops and later because of urbanization and industrialization. 61 of its original 91 bird species has been lost leading to many native forest plants not being...

 

  لمعانٍ أخرى، طالع سور (توضيح). سور  - قرية -  تقسيم إداري البلد  إيران المحافظة لرستان المقاطعة أليغودرز الناحية الناحية المركزية القسم الريفي قسم باتشة لك الشرقي الريفي (مقاطعة أليغودرز) إحداثيات 33°24′01″N 49°36′01″E / 33.40028°N 49.60028°E / 33.40028; 49.60028 ا...

 

Great Canadian Dollar Store Ltd.TypePrivateIndustryVariety storeFounded1993 (1993) in Vancouver Island, BC, CanadaFoundersBud WalkerVivian Walker Sold 2015 to Kevin & Jane Kane, Quispamsis, NBHeadquartersQuispamsis, New Brunswick, CanadaNumber of locations126Area servedCanadaKey peopleKevin Kane (Owner)ProductsParty, Stationery, Housewares, Hardware, Confectionery, Toys, Crafts, Giftware, Cleaning and School SuppliesWebsitewww.dollarstores.com Great Canadian Dollar Store storefront G...

German politician This article is an orphan, as no other articles link to it. Please introduce links to this page from related articles; try the Find link tool for suggestions. (August 2022) Nicolas Zimmer, 2019 Nicolas Zimmer (born 14 June 1970) is a German entrepreneur, lawyer and former CDU politician. He is the current head of the Berlin-based research institute Technologiestiftung Berlin. He was a member of the Abgeordnetenhaus of Berlin from 1998 to 2011 and concurrently the Secretary o...

 

6°13′45″S 106°48′28″E / 6.229200°S 106.807870°E / -6.229200; 106.807870 Mayestik Market (Indonesian: Pasar Mayestik) is a modern traditional market at Kebayoran Baru, in Jakarta, Indonesia. Drugs and cosmetics, jewelry, clothing and tailors, vegetables and fruits, meat and fish, book store, sports equipment, almost everything needed for daily life are available in this market.[1] West side entrance gate of Pasar Mayestik History This market was pres...

 

إسطفانوس الأول سيداروس معلومات شخصية الميلاد 22 فبراير 1904(1904-02-22)القاهرة الوفاة 23 أغسطس 1987 (83 سنة)القاهرة مواطنة مصر  الديانة الكنيسة الرومانية الكاثوليكية مناصب أسقف مساعد   تولى المنصب9 أغسطس 1947  أسقف من غير أبرشية   تولى المنصب9 أغسطس 1947  مطران   في المنصب10 م...

Sebuah taksi Sedan Hyundai i40 milik Comfort-DelGro di Singapura. Sebuah taksi Kia Optima K5 milik SilverCab di Singapura. Sebuah taksi Renault Latitude yang dimiliki oleh TransCab di Singapura. Taksi adalah bentuk populer dari angkutan umum di kota-negara berdaulat di Singapura, dengan biaya yang relatif rendah dibandingkan dengan sebagian besar kota di negara-negara berkembang. Pada April 2016, total armada taksi di Singapura adalah 28,280 taksi, dioperasikan oleh enam perusahaan taksi dan ...

 

Town in South Carolina, United StatesHampton, South CarolinaTownTown Hall SealLocation of Hampton, South CarolinaCoordinates: 32°52′3″N 81°6′42″W / 32.86750°N 81.11167°W / 32.86750; -81.11167CountryUnited StatesStateSouth CarolinaCountyHamptonArea[1] • Total4.53 sq mi (11.72 km2) • Land4.51 sq mi (11.69 km2) • Water0.01 sq mi (0.04 km2)Elevation108 ft (33 m)Po...

 

1919 film by James Cruze The Lottery ManMovie posterDirected byJames CruzeWritten byElmer Harris (scenario) Frank Urson (adaptation)Based onThe Lottery Manby Rida Johnson YoungProduced byAdolph ZukorJesse LaskyStarringWallace ReidWanda HawleyCinematographyFrank UrsonDistributed byParamount PicturesRelease date October 12, 1919 (1919-10-12) Running time50 minutes; 5 reelsCountryUnited StatesLanguageSilent (English intertitles) Wanda Hawley and Wallace Reid (left) and Wallace Rei...

Cercle Arctique T. Cancer Équateur T. Capricorne Cercle AntarctiqueTracé du méridien de 60° est En géographie, le 60e méridien est est le méridien joignant les points de la surface de la Terre dont la longitude est égale à 60° est. Géographie Dimensions Comme tous les autres méridiens, la longueur du 60e méridien correspond à une demi-circonférence terrestre, soit 20 003,932 km. Au niveau de l'équateur, il est distant du méridien de Greenwich de 6 679...

 

Illustration d'anciennes variétés américaines (années 1910). Les cultivars de patates douces sont des cultivars (variétés cultivées) sélectionnées par les cultivateurs depuis la domestication de cette espèce de plantes, Ipomoea batatas. On en compte plusieurs milliers. Le centre international de la pomme de terre entretient une collection de plus de 6 000 accessions de variétés traditionnelles, de lignées de sélection et de cultivars modernes de patates douces, qui cep...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!