Мажа́йск — горад на захадзе Маскоўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Мажайскага раёна і гарадскога паселішча Мажайск. Насельніцтва 30,2 тыс. жыхароў (2010). Горад размешчаны ў верхнім цячэнні ракі Масква, за 4 км ад Мажайскага вадасховішча, за 110 км на захад ад Масквы.
Назва
Назва Мажайск ад балцкай назвы ракі Мажая, якая балцкага паходжання[2].
Звязана з літоўскім mažas «малы». Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Maž-upis, Mažiklis[3].
Таго ж паходжання назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажа (у басейне Прыпяці), Мажанка і Мажайка (прытокі Бярэзіны)[4]. Дзве рэчкі з назвай «Мажайка» недалёка адна ад адной на левабярэжжы Верхняй Дзвіны (прымеркаваныя да самых вярхоў: адна — дзвінскай Велясы, другая — дзвінскай Мёжы).
Адпачатная назва мела выгляд *Mažaja або *Mažoja. Абодва пашыральнікі -aj-, -oj- вядомыя ў літоўскім назваўтварэнні, з імі могуць утварацца рачныя назвы аднаго кораня (Kamaja — Kamoja-Камайка[5]). Пашыральнік -aj- і ў рачной назве Indraja. Пашыральнік -oj- часцейшы і ўжываецца ў літоўскім словаўтварэнні: pupa «боб» — pupojas «бабовае сцябло»[6]. З іншым вакалізмам пашыральнік -j- у водных назвах тыпу Ілія, *Бабруя, Мярэя.
Назва ракі значыць «Малая (рака)».
Мажайск у складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Валакаламск, Руза, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў)[2].
↑ абвгдСправочник Можайский уезд Московской губернии. — Можайский уездный исполнительный комитет. — Можайск: типография редакции газеты «Новый пахарь», 1925. — 493 с. — 2000 экз.