Нагі́нск (да 1930 года — Багародск)[3] (руск.: Ноги́нск) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Нагінскага муніцыпальнага раёна Маскоўскай вобласці, найбуйнейшы населены пункт муніцыпальнага ўтварэння «Гарадское паселішча Нагінск». Насельніцтва 102 392 чалавекі (перапіс 2024 г.).
Горад размешчаны на рацэ Клязьма (прыток Акі), за 51 км (35 ад МКАД) на ўсход ад Масквы, на паўночны захад ад мяжы Мяшчорскай нізіны. Вядомы з XVI стагоддзя[3].