Стаў султанам у 1566—1574 гадах. Пазбаўлены здольнасці ваенных і палітычных талентаў сваіх папярэднікаў на стальцы, не браў удзелу ў ваенных кампаніях. Кіраванне дзяржавай lаручыў сваім міністрам начале з вялікім візірам Мехмедам Саколу, а сам паддаўся оргіям і забавам.
Падчас яго кіравання Асманская імперыя праводзіла шэраг войн: з Персіяй, Венгрыяй і Венецыяй, заключыла мір з Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Таксама адбылося першае сутыкненне з расійскімі войскамі, але потым паміж краінамі быў заключаны мірны дагавор. Захоп Кіпра падштурхнуў еўрапейскія краіны да стварэння антытурэцкай кааліцыі — Свяшчэнная Ліга.
Пасля распаду хрысціянскай кааліцыі, дзякуючы намаганням вялікага візіра Саколу быў захоплены Туніс. У 1573 падпісаны мір з Венецыяй, што дапамагло туркам замацавацца на Кіпры.