Пасля паражэння Асманскай імперыі ў бітве пад Анкарой, у якой заваёўнікі з Азіі на чале з Тамерланам, у шчэнт разбілі асманскае войска і ўзялі ў палон тагачаснага султана Баязіда I, які ў сваю чаргу памёр у няволі ў 1403 г., імперыя паглынулася ў грамадзянскую вайну, якую вялі яго чатыры сына і якая доўжылася 10 гадоў. Пераможцам з гэтай вайны выйшаў Мехмед.
Кіраванне Мехмеда адзначылася мірам і спакоем. Ён склаў мірныя пагадненні з Венецыяй. Меў добрыя адносіны з візантыйскім імператарам. Меў талерантнасць і развіваў літаратуру і паэзію.
Мехмед I памёр у 42 гады, пракіраваўшы імперыяй усяго толькі 8 гадоў. Ён быў пахаваны ў Бурсе, у маўзалеі побач з пышнай зялёнай мячэццю. Пераемнікам стальца стаў яго сын Мурад.