Ахмед I (18 красавіка 1590 — 22 лістапада 1617) — султан Асманскай імперыі (1603—1617).
Ахмед I ступіў на прастол у 1603 г. на той час яму было ўсяго 14 гадоў. Быў вельмі рэлігійным чалавекам, праславіўся пабудаваннем шматлікіх мячэцей, адной з якіх з’яўляецца Блакітная мячэць, пабудаваная ў Стамбуле.
Падчас войнаў, якія вяла Асманская імперыя, склаў мір з персамі, у 1617 прыйшоў да мірнага пагаднення з малдаўскімі казакамі, прызнаў імператарскі тытул Габсбургаў. Таксама па яго прыказу быў складзены збор законаў.
Сваім наследнікам аб’явіў брата Мустафу, паколькі яго сын Асман быў яшчэ вельмі малы. Ахмед з’яўляецца першым султанам, які не здзейсніў рытуал братазабойства.