Светлахвойны лес — лес, дзе галоўнымі лесаўтваральнымі пародамі з'яўляюцца святлалюбныя хвойныя драўняныя пароды (хвоя, лістоўніца).
Шырока распаўсюджаны ў Расіі, Скандынаўскіх краінах, ЗША, Канадзе.
Ажурнасць крон і адносна невялікая самкнутасць полагу прапускаюць большую колькасць ападкаў і святла, чым у цёмнахваёвых і змяшаных хвойных лясах, лепш выграваюцца глебы. Таму наглебавае покрыва і падлесак развіваюцца больш інтэнсіўна, падзолаўтваральны працэс адбываецца хутчэй, не накопліваецца грубы перагной і ў выніку глебы больш урадлівыя.
Светлахвойныя насаджэнні часцей аднаўзроставыя, таму што падрост святлалюбных парод дрэнна захоўваецца пад полагам лесу. Аднак нізавыя пажары, якія цыклічна паўтараюцца, садзейнічаюць фарміраванню рознаўзроставых дрэвастояў у светлахвойных лясах.[1][2]
Лістоўнічны лес расце ад засушлівых стэпаў да зоны лесатундры і верхняй мяжы лесу ў горах. Паверхневая каранёвая сістэма лістоўніцы дазваляе ім існаваць ва ўмовах вечнай мерзлаты, наімховыхбалотых. Распаўсюджваецца на поўнач далей за іншыя драўняныя пароды. Лістоўніца - самая распаўсюджаная лесаўтваральная парода і адзінае іглічнае дрэва з ігліцай, якая ападае на зіму.[3][4]