Сафія Юльянаўна Альбіноўская-Мінкевіч (укр.: Софі́я Юліа́нівна Альбіно́вська-Мінке́вич, польск.: Zofia Albinowska-Minkiewiczow; нар. 30 лістапада 1886, Клагенфурт, Аўстра-Венгрыя — пам. 30 чэрвеня 1972, Львоў, УССР) — польская і ўкраінская мастачка: жывапісец і графік; член Саюза мастакоў Украіны з 1939 года. Жонка архітэктара Вітольда Мінкевіча з 1922 года[2].
Нарадзілася 18 [30] лістапада 1886 года ў горадзе Клагенфурце (цяпер Клагенфурт-ам-Вертэрзэ, Аўстрыя) ў сям’я Браніславы з Ліскоўскіх і генерала Войска Польскага Юліюша Альбіноўскага[2]. З 1901 да 1906 года вучылася ў мастацкіх школах у Вене: з 1901 года — у прыватнай школе аўстрыйскага мастака Гайндрыха Штрэблева, з 1902 па 1906 год — у прыватнай школе аўстрыйскіх мастакоў Франца Хоэнберга і Фердынанда Круі. З 1906 да 1909 год пражывала ў Парыжы, дзе спачатку вучылася ў Акадэміі Каларосі, а пазней у Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў. У гэты перыяд падарожнічала па краінам Еўропы, наведала Вялікабрытанію, Бельгіб, Нідэрланды і Італію. З 1909 да 1912 год працягнула навучанне ў Вене, у Школе прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (настаўнікі па спецыяльнасці — Г. Хоэнбергер, К. Мозэр, Ф. Гумперт).
З 1912 года жыла і працавала ў Львове дзе, акрамя жывапісу, займалася і матэматыкай, вучылася ў Цэсарска-каралеўскай політэхнічнай школе і Львоўскім ліцэі. Была актыўнай удзельніцай мастацкага жыцця горада, арганізатарам і ў 1917—1939 гадах старшынёй жаночага мастацкага аб’яднання «Саюз Львоўскіх мастачак». Таксама з 1922 да 1939 год была намеснікам старшыні «Таварыства прыяцеляў выяўленчых мастацтваў у Львове». У 1926 годзе наведала Сіцылію. Пад уражаннем ад паездкі напісала шэраг карцін, якія дэманстравала на мастацкіх выставах у Львове.
Жыла ў Львове ў доме на вуліцы Палія, 3, кватэра 5. Памерла ў Львове 30 чэрвеня 1972 года. Пахавана на Лычакоўскіх могілках (поле № 2)[3].
Працавала ў галіне станковага жывапісу у жанрах нацюрморт, пейзаж, партрэт (алей, пастэль, афорт, літаграфія, малюнак). Сярод работ:
Удзельнічала ў мастацкіх выставах з 1908 года, усеўкраінскіх з 1945 года, усесаюзных з 1947 года. У прыватнасці 1934 года ў Варшаве і ў 1938 годзе ў Кракаве. У 1940 годзе экспанавалася на выставе выяўленчага мастацтва заходніх абласцей Украіны і народнай творчасці гуцулаў у Маскве, у 1949 годзе на 2-й выставе твораў львоўскіх савецкіх мастакоў у Львове, у 1954 годзе на абласной выставе, прысвечанай 300-годдзю ўз’яднання Украіны з Расіяй у Львове і Кіеве, 1957 года на Юбілейнай мастацкай выставе Украінскай ССР у Кіеве і іншых. Эспаніравалася таксама ў Парыжы і Нью-Ёрку. Персанальныя выставы адбыліся ў Львове ў 1929, 1939, 1956 гадах і ў 1972 годзе пасмяротная.
Творы захоўваюцца ў Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў, Нацыянальным музеі ў Львове, Івана-Франкоўскім мастацкім музеі, прыватных калекцыях.