Карынтыя (ням.: Kärnten, бав.: Kärntn, славенск.: Koroška) — федэральная зямля на поўдні Аўстрыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Клагенфурт. Насельніцтва 559 тыс. чалавек (6-е месца сярод зямель; даныя 2001 г.).
Рэльеф
Плошча тэрыторыі Карынціі — 9536 км ² (5-е месца сярод зямель Аўстрыі). На поўначы Карынція мяжуе з землямі Зальцбург і Штырыя, на ўсходзе — са Штырыяй і Славеніяй, на поўдні — са Славеніяй і Італіяй, на захадзе — з Ціролем.