Цэнтрычны квадратны ў плане са скругленымі вугламі аб’ём завершаны 5-купаллем. Фасады расчлянёны ў 2 ярусы арачнымі аконнымі праёмамі, вылучаны па цэнтры рызалітамі. У сілуэце пануе магутны цыліндрычны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Перад храмам пастаўлена магутная 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца, расчлянёная арачнымі праёмамі[1].
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.