У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Уолпал.
Роберт Уолпал (англ.: Robert Walpole; 26 жніўня1676 — 18 сакавіка1745) — брытанскі дзяржаўны дзеяч, найбольш магутная фігура ў брытанскім палітычным жыцці 1720-х і 1730-х гадоў. Першыя каралі Гановерскага дома знайшлі ў асобе Уолпала верную апору. Ён пазбягаў уцягвання Вялікабрытаніі ў еўрапейскія войны і бярог ваенныя і эканамічныя сілы для адбіцця магчымых якабісцкіх уварванняў.
У 1721 годзе ён стаў першым лордам казначэйства, а з 1730 года, пасля сыходу ў адстаўку лорда Таўнсэнда, заставаўся кіраўніком урада да 1742 года. Ён узначальваў урад даўжэй, чым хто-небудзь у гісторыі Вялікабрытаніі, і лічыцца першым брытанскім прэм’ер-міністрам. Гэты тэрмін тады яшчэ не выкарыстоўваўся.