Роберт Васілевіч Грынкевіч (20 красавіка 1941, Баранавічы — 3 кастрычніка 2021[крыніца?]) — беларускі архітэктар.
Нарадзіўся 20 красавіка 1941 года ў Баранавічах. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працаваў у Бабруйскай майстэрні Магілёўскага аблпраекта, з 1967 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Баранавіцкім архітэктурна-канструктарскім аддзеле Брэстграмадзянпраекта[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года[1].
Жыў у Брэсце[1].
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Дзіцячая паліклініка (у сааўтарстве з Л. Макарэвічам)[2], жылыя дамы па вул. Гогаля і кафэ «Агеньчык» па вул. Энгельса (1966), шматпавярховая забудова вул. Мінскай (1967—1972) у Бабруйску, кінатэатр «Кастрычнік» (1977, у сааўтарстве з Л. Макарэвічам[2]), праекты забудовы мікрараёнаў Паўночны-1, Усходні-1, 2, 4, Паўднёвы-3 (1970—1986) у Баранавічах[1].