У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бягун.
Пётр Андрэевіч Бягун (1 мая 1907, в. Бардзілаўка, Мінскі раён — 10 чэрвеня 1978) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Біяграфія
З 1932 на партыйнай, савецкай і адміністрацыйна-гаспадарчай працы. З 1941 у тыле ворага. У лютым — ліпені 1944 камісар 18-й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ, адначасова сакратар Клецкага падпольнага РК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху ў паўднёвых раёнах Баранавіцкай вобласці. У 1944-62 на партыйнай і адміністрацыйна-гаспадарчай працы[2].
Зноскі