18-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрадаў імя Фрунзэ (арганізаваны ў жніўні 1942 года) і імя Дзяржынскага (арганізаваны ў верасні 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзяржынскага, Заслаўскага, Івянецкага, Клецкага, Ганцавіцкага раёнаў. У снежні 1943 — студзені 1944 гадоў брыгада зрабіла рэйд з Івянецкага раёна ў Клецкі і ўвайшла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны. 3 ліпеня 1944 года брыгада (735 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
- атрад імя Фрунзэ;
- атрад імя Дзяржынскага;
- атрад імя Суворава;
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Леніна;
- атрад мясцовай самаабароны вёскі Колкі Клецкага раёна.
Камандаванне
Камандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
- І. В. Анохін;
- К. П. Лойка;
- К. І. Бутрымовіч.
Гісторыя
Партызаны вялі баявыя дзеянні на чыгуначных участках Мінск — Маладзечна, Мінск — Стоўбцы, Баранавічы — Лунінец. У жніўні 1942 года разбілі нямецкія апорныя пункты ў вёсках Волма і Залатары. У маі — ліпені 1943 года падарвалі больш за 100 рэек, 7 мастоў, 15 эшалонаў, знішчылі 33 аўтамашыны, у час разгрому апорнага пункта ў вёсцы Тарасава каля Мінска захапілі мінамёт, 5 кулямётаў, больш за 40 вінтовак. У сакавіку 1944 года выбілі немцаў з вёскі Будча Ганцавіцкага раёна, вывелі са строю вузкакалейку на ўчастку Ганцавічы — Дзяніскавічы. У чэрвені 1944 года ў час «рэйкавай вайны» на чыгуначным участку Баранавічы — Лунінец падарвалі 550 рэек.
Літаратура