Пятро Лаза (нар. {ДН|3|6|1976}}, в. Калодэнці, Кам’янка-Бузькі раён Львоўская вобласць Украіна) — біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Біяграфія
У 1997 годзе ўступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (айцы рэдэмптарысты), у якой у 2003 годзе прынёс вечныя манаскія абяцанні.
Святарскую фармацыю распачаў у семінарыі айцоў рэдэмптарыстаў у Львове (1998—2001), а завяршыў тэалагічную адукацыю ва ўніверсітэце Інсбрука (Аўстрыя), дзе вучыўся ў 2001—2009 гадах.
Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 26 жніўня 2008 года, пасля чаго нёс душпастырскае служэнне ў якасці вікарыя ў Вінніцы, а потым — у Гняздычаве-Кахавіне, дзе быў адміністратарам парафіі.
З 2011 года па 2014 год быў правінцыйным радцам Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
З 2014 года служыў адміністратарам парафіі Святых Пятра і Паўла ў Чарнігаве, а таксама капеланам у дзвюх мясцовых вязніцах.
12 красавіка ў Ватыкане папа Францішак зацвердзіў кананічнае абранне Сінодам Епіскапаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы святара Пятра Лазы дапаможным епіскапам Сакальска-Жоўкаўскай епархіі, менаваўшы яго тытулярным епіскапам Панійскім (Panitanus)[1].
Зноскі