Пралетарый (руск.: Пролета́рий) — пасёлак гарадскога тыпу ў Наўгародскім муніцыпальным раёне Наўгародскай вобласці Расіі. Насельніцтва 4531 жыхар (на 1 студзеня 2010 года). Знаходзіцца за 7 км ад возера Ільмень і за 28 км на паўднёвы ўсход ад Вялікага Ноўгарада на левым беразе ракі Вялікая Ніша, насупраць вёскі Бронніцы ўздоўж старога ўчастка федэральнай аўтамагістралі «Расія» (Масква — Санкт-Пецярбург М10, E 105).