Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў (англ.: The Progressive Alliance of Socialists and Democrats, S&D) — сацыял-дэмакратычная фракцыя Еўрапейскага парламента.
Сацыялістычная група заснавана 23 чэрвеня 1953 года як палітычная фракцыя ва Усеагульнай Асамблеі Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (папярэднік сучаснага еўрапейскага парламента). З дня выбараў першага Еўрапейскага парламента ў 1979 годзе і да выбараў 1999 года гэта была сама шматлікая група ў парламенце. 21 красавіка 1993 года група была перайменавана ў Групу Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, а 20 ліпеня 2004 у Групу сацыялістаў у Еўрапейскім парламенце. Гэта фракцыя займае другое месца па колькасці членаў Еўрапейскага парламента, пад цяперашняй назвай заснавана 23 чэрвеня 2009 года.
Дэпутаты Еўрапарламента, якія складаюць групу: