Помнік воінам-аўтамабілістам — помнік у Баранавічах.
У вызваленні горада ад нямецкіх войск прымалі ўдзел воіны 18-й аўтамабільнай брыгады, якія на аўтамабілях ЗІС-5 дастаўлялі на пазіцыі войск боепрыпасы і падмацаванне.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры вызваленні горада Баранавічы, 18-я Чырвоназнамённая ордэна Кутузава 2 ступені аўтамабільная брыгада атрымала ганаровае найменне «Баранавіцкая».
Да 40-годдзя вызвалення горада Баранавічы ў 1984 годзе адкрыты помнік. На пастаменце (2,6 м) у выглядзе стужкі дарогі ўстаноўлены аўтамабіль ЗІС-5. На дошках надпіс «У памяць аб воінах-аўтамабілістах Вялікай Айчыннай вайны, 1941-44 г.» і «Воінам 18-й Баранавіцкай аўтамабільнай брыгады прысвячаецца»[1].