Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскага і Скідзельскага раёнаў.
Склад
Партызанская брыгада была арганізавана на базе атрадаў імя Аляксандра Неўскага (арганізаваны ў красавіку 1943 года на базе групы І. Дз. Ананчанкі і П. П. Дайнекі, вылучанай з 300-й партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава, атрада «За Радзіму» (арганізаваны ў лістападзе 1943), атрада імя Катоўскага (арганізаваны ў чэрвені 1943 на базе спецгрупы А. Е. Сарычава і партызанскіх груп, якія дзейнічалі ў 1942 і 1943 гадах у Ваўкавыскім, Гродзенскім і Скідзельскім раёнах), атрада імя Суворава (арганізаваны ў чэрвені 1943 года на базе арганізатарскай групы І. Я. Сямашкі і партызанскіх груп, якія дзейнічалі ў Гайнаўскім і Гродзенскім раёнах). У склад брыгады ўваходзілі таксама атрады імя Варашылава і імя Чапаева.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
Дзейнасць брыгады
Партызаны брыгады дзейнічалі на чыгунках і шашэйных дарогах Гродна — Ліда, Гродна — Вільнюс, Слонім — Ваўкавыск, зрывалі перавозкі, знішчалі жывую сілу і тэхніку немцаў. Летам 1944 года пашкодзілі некалькі ўчасткаў шашы Гродна — Вільнюс. Вялі шматлікія баі па ліквідацыі ўчасткаў і апорных пунктаў праціўніка.
13 ліпеня 1944 года брыгада (562 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Літаратура