Га́йнаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1945 гадах. Цэнтр — горад Гайнаўка.
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на сельсаветы: Бялоўскі, Крыніцкі, Ласінкаўскі, Маланараўскі, Масеўскі, Нараўскі, Новаберазоўскі, Старакорнінскі, Тэраміскі, Чыжоўскі. У перыяд з 1941 года да 1944 года пад акупацыяй нямецкіх войскаў. 16 жніўня 1945 года большая частка раёна была перададзена Польшчы, за выключэннем Бялоўскага сельсавета, які быў далучаны да Камянецкага раёна.