Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» — была створана ў жніўні 1943 года на базе трох атрадаў, вылучаных з партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Косаўскага, Ружанскага, Пружанскага, Камянецкага, Поразаўскага, Бярозаўскага, Драгічынскага раёнаў.
Склад
- партызанскі атрад імя Чкалава;
- партызанскі атрад імя Суворава;
- партызанскі атрад імя Калупаева (да красавіка 1944 года - атрад імя Дз. Пажарскага, прысвоена імя камандзіра атрада А. І. Калупаева, загінуў у баі).
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
Гісторыя
Асноўныя ўдары партызаны наносілі на чыгуначных участках Брэст — Баранавічы, Ваўкавыск — Масты, Брэст — Пінск. У верасні — снежні 1943 года знішчылі і пашкодзілі больш за 60 аўтамашын, падарвалі 21 эшалон ворага, каля 750 рэек, 12 мастоў на чыгуначных і шашэйных дарогах. Атрад імя Суворава знішчыў 26 км. тэлефонна-тэлеграфнай лініі ўздоўж шашы Брэст — Мінск.
У пачатку 1944 года на бок партызан брыгады перайшлі 30 венграў[1].
У чэрвені 1944 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Бярозаўскага ў Кобрынскі раён, авалодала чыгуначным участкам Кобрын — Гарадзец і падарвала больш за 300 рэек. Паўгода блакіравала дарогу Драгічын — Бяроза. У красавіку 1944 года ўдзельнічала ў Здзітаўскай абароне.
12 — 17 ліпеня 1944 года брыгада (863 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Памяць
У 1965 годзе ў Драгічыне ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
- ↑ Память: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, [1] с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 120.