Партызанская брыгада «Кастрычнік» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Кастрычнік», арганізаванага ў верасні 1942 года ў Усвяцкім раёне Смаленскай вобласці і накіраванага ў Вілейскую вобласць. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Мёрскага, Дзісенскага, Шаркаўшчынскага, Глыбоцкага раёнаў. 2—4 ліпеня 1944 года брыгада (256 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад імя Горкага.
Камандаванне
Камандзіры
Камісар
Начальнік штаба
Гісторыя
Партызаны праводзілі баявыя дзеянні на чыгуначных і шашэйных дарогах. Летам 1943 года вялі засадныя баі на Заходняй Дзвіне. Каля вёскі Крукі разбілі нямецкі абоз з боепрыпасамі, у верасні вялі баі з карнікамі ў Мёрскім раёне. Зімой 1943—1944 гадоў і вясной 1944 года нападалі на нямецкія гарнізоны ў вёсках Бараўцы, Галубічы, Шыпы. У аперацыі «рэйкавая вайна» толькі на чыгуначным участку Круляўшчына — Падсвілле падарвалі 730 рэек. На шашы Дзісна — Лужкі спалілі 12 мастоў. У лютым — сакавіку 1944 года разам з партызанамі Ушацкай зоны ўдзельнічалі ў разбурэнні палатна на чыгуначным участку Полацк — Маладзечна. У красавіку вялі баі па прарыву блакады. У красавіку — маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў у Лепельска-Полацкай зоне.
Літаратура