У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лужкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага паветаМінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. У 1794 годзе тут збудавалі мураваную царкву. У 1862 года расійскія ўлады адкрылі ў Лужках земскае народнае вучылішча. Станам на 1886 год у мястэчку існавалі вадзяны млын, конная паштовая станцыя, малітоўны дом, народнае вучылішча, бровар, 14 крамаў. У 1901 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа.
XX стагоддзе: 1905 — 1357 чал. у мястэчку Лужкі, 111 чал. у маёнтку Лужкі; 1921 — 1362 чал., 212 двароў; 1996 — 969 чал., 443 двары[3]; 1999 — 905 чал., 399 двароў[4].
Эліэзер Бен-Егуда (1852—1922) — «бацька сучаснага іўрыту», заснавальнік гэбраізма.
Васіль Стома (1911—1992) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч эміграцыі.
Мікола Конан (нар. 1929) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву.
Мілецій Антонавіч Андзілеўка — беларускі настаўнік біялогіі і хіміі, дырэктар Лужкаўскай сярэдняй школы, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР.
Галерэя
Краявіды Лужкоў
Касцёл Святога Архангела Міхаіла
Царква Нараджэння Божай Маці
Помнік на брацкай магіле
Руіны сінагогі
Млын
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
↑ абБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 359. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 359. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)