Пакроўскі раён[1] (укр.: Покровський район), да 2016 года — Краснаармійскі раён[1] (укр.: Красноармійський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Данецкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Пакроўск[1] (укр.: Покровськ).
Утвораны ў 1 963 годзе. Насельніцтва раёна на 1 красавіка 2015 года складае 31054 чалавекі, плошча — 1315 км².
12 мая 2016 года Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі прыняла пастанову аб перайменаванні Краснаармійскага раёна ў Пакроўскі раён[2].
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 3 пасялковых і 17 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 3 пасёлкі гарадскога тыпу, 10 пасёлкаў сельскага тыпу і 85 сёлаў.