Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай

Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай
руск.: Орден преподобной Евфросинии Полоцкой
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва руск.: Орден преподобной Евфросинии Полоцкой
Краіна  Беларусь
Тып Ордэн Беларускай праваслаўнай царквы
Кім уручаецца БПЦ
Дата заснавання 23 снежня 2004
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
Малодшая Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага

Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай (руск.: Орден преподобной Евфросинии Полоцкой) — узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 10-11 кастрычніка 2004 года і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II 23 снежня 2004 года. З імем прападобнай Ефрасінні Полацкай звязаны падзвіжніцкія працы па заснаванні манастыроў, праваслаўнага манаства і духоўнай асветы на зямлі Беларусі.

Статут ордэна

Ордэн прападобнай Ефрасінні мае адну ступень.

Ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай узнагароджваюцца настаяцелі храмаў і манастыроў, клірыкі, манахі і пыхаджане Беларускай Праваслаўнай Царквы:

  • за шматгадовую і актыўную духоўна-асветніцкую, катэхізічную і місіянерскую дзейнасць;
  • за дабрачынную дапамогу, накіраваную на аднаўленне святынь Беларускай Праваслаўнай Царквы;
  • за працы па адраджэнні царкоўных рамёстваў, царкоўнага спеву, бібліятэчнай і кнігавыдавецкай справы.

Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай носіцца на правай баку грудзей і размяшчаецца ў парадку старшынства ордэнаў пасля ордэна святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай і перад медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага.

Апісанне

Ордэн выраблены з тампаку з залачэннем і гарачай эмаллю. Па форме ён уяўляе сабой квадрыфолій — крыж, канцы якога ўтвораны роўнымі сегментамі. Памер крыжа-квадрыфолія 47x47 мм. Сегменты яго пакрыты зялёнай эмаллю, кожны з якіх мае па тры штучныя белыя камяні. Паміж асноўнымі канцамі крыжа выступаюць чатыры канца крыжа такой жа формы меншага памеру, якія нясуць у кожным пазалочаным сегменце белую кветку лілеі. У цэнтры крыжа-квадрыфолія змантаваны пазалочаны накладны медальён з выявай прападобнай Ефрасінні Полацкай дыяметрам 26 мм. Прападобная намалявана ў цёмна-сінім уборы і ў цёмна-зялёным клабуку, з крыжам у правай руцэ, а ў левай — выява заснаванага ёю Спаскага храма. Выява прападобнай Ефрасінні на медальёне пакрыты празрыстым лакам. Злева і справа ад прападобнай, на ўзроўні яе плячэй, на матавым пазалочаным поле медальёна адчаканены гарызантальны надпіс у адзін рад стылізаваным шрыфтам на рускай мове — «ПР ЕВФРОСИНИЯ».

Медальён абрамлены 4 мм кольцам, пакрытым зялёнай эмаллю з залацістым надпісам стылізаваным шрыфтам у адзін шэраг: «ПРЕПОДОБНАЯ ЕВФРОСИНИЯ ИГУМЕНИЯ ПОЛОЦКАЯ». Кольца з абодвух бакоў абмежавана кантамі. Надпіс унізе падзелены крыжыкам. Усе дэталі аверса ордэна маюць залацістую аблямоўку.

Рэверс ордэна чысты і гладкі, мае матавую пазалоту. На ім бачныя два штыфты мацавання медальёна. З правага боку пад штыфтам гравіруецца парадкавы нумар. Да адзення ордэн мацуецца вертыкальнай шпількай. Ордэн уручаецца ў футарале цёмна-зялёнага колеру.

Да ордэна выдаецца грамата зялёнага колеру памерам А3 у развароце (296х421 мм).

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!