Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Эмаль

Эмаліраваны куфар

Эма́ль (фр.: Émail[1]) — шклопадобыя пакрыцці, якія наносяць на металічныя або фарфоравыя вырабы і замацоўваюць абпальваннем. Характарызуюцца высокай цвёрдасцю, зноса-, гарача-, шчолача-, кіслота- і каразійнай устойлівасцю. Паводле прызначэння адрозніваюць тэхнічныя і мастацкія эмалі.

Тэхнічныя эмалі падзяляюць на покрыўныя і грунтавыя (прамежкавы слой паміж покрыўнай эмаллю і металам).

Сыравіна для эмалі — пясок, палявы шпат, пегматыт, мел, даламіт, буракс, вокіслы металаў і інш. Сумесь сыравінных матэрыялаў сплаўляюць у печах пры тэмпературы 1150—1200 °C, выліваюць у ваду для гранулявання, гранулы размолваюць з вадой, глінай і інш., каб атрымаць устойлівую суспензію (эмалевы шлікер). Вырабы з нанесеным на ім шлікерам сушаць і абпальваюць у печы пры тэмпературы 750—1005 °C.

Эмаліраваныя вырабы выкарыстоўваюць у хімічнай, харчовай, фармацэўтычнай, электратэхнічнай, будаўнічай галінах прамысловасці.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.699

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya