Ордэн Працоўнай Славы (Беларусь)
Ордэн Працоўнай Славы — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 2015 годзе.
Гісторыя
Ордэн Працоўнай Славы — пераемнік аднайменнага ордэна часоў СССР, але ў адрозненне ад апошняга, не мае ступеняў[1]. Колеры стужкі беларускага ордэна ўяўляюць сабой спалучэнне колераў стужак двух савецкіх узнагарод — ордэна Працоўнай Славы (чырвоная і жоўтая палоскі) і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (сіняя і блакітная палоскі).
Ордэн трапіў у пералік беларускіх дзяржаўных узнагарод у 2014 годзе і быў афіцыйна заснаваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2015 года[1]. Апісанне ордэна зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 года. У абгрунтаванні да закона паведамлялася, што заснаванне ордэна дазволіць «больш дыферэнцыравана і адэкватна ацэньваць вынікі працоўнай дзейнасці грамадзян у розных галінах народнай гаспадаркі»[2].
Першая партыя ордэна была выраблена ў снежні 2017 года на прадпрыемстве «Сэнс-Геральдыка» і Гомельскім вытворчым аб’яднанні «Крышталь»[3].
Першае ўзнагароджанне адбылося 9 снежня 2020 года — ордэнам быў ганараваны Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт[2]. За некалькі дзён да гэтага Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт, які дазволіў узнагароджваць ордэнамі не толькі людзей, але і арганізацыі. Такім чынам, ордэн Працоўнай Славы стаў першай беларускай узнагародай, якая была прысуджана не асобе, а арганізацыі.
Статут
Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджваюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў:
- за асаблівыя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання;
- за выдатныя заслугі ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, адукацыі, медыцыны, навукова-даследчай дзейнасці і іншых галінах працоўнай дзейнасці;
- за самаадданую высокапрадукцыйную працу, выраб прадукцыі высокай якасці, укараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, перадавога вопыту, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;
- за асаблівыя заслугі ў галіне дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, ва ўмацаванні законнасці, правапарадку і абараназдольнасці краіны.
Узнагароджанне праводзіцца пры ўмове шматгадовай работы ў адпаведных сферах дзейнасці.
Ордэн Працоўнай Славы носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Воінскай Славы.
Апісанне
Ордэн вырабляецца са срэбра 999.9 пробы з залачэннем таўшчынёй у 6 мікронаў; вага — каля 50 грам[3].
Уяўляе сабой знак, у аснове якога — круглая зубчастая разетка з металу серабрыстага колеру. У верхняй частцы ордэна размешчана выява сцяга, пакрытага чырвонай, зялёнай і белай эмаллю, з надпісам залацістага колеру «Працоўная Слава». У цэнтральнай частцы ордэна, пакрытай сіняй эмаллю, размешчаны рэльефны відарыс элементаў, якія сімвалізуюць працу людзей, занятых на транспарце, у будаўніцтве, машынабудаванні і навуцы: самалёт, новабудоўля з вежавым кранам, самазвал БелАЗ, атамнае ядро[3]. Цэнтральная частка ордэна абрамлена выявай шасцярні, пакрытай чорнай эмаллю. Уздоўж шасцярні ўправа і ўлева разыходзяцца пшанічныя каласы ў спалучэнні з лаўровымі лістамі залацістага колеру. Унізе каласы злучаны стужкай, пакрытай белай эмаллю.
Вышыня ордэна — 46 мм, шырыня — 46 мм. Адваротны бок мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай цёмна-сіняга колеру шырынёй 24 мм з падоўжнымі палоскамі. Пасярэдзіне стужкі знаходзіцца чырвоная палоска шырынёй 4 мм. Злева і справа ад чырвонай палоскі размешчаны па дзве палоскі жоўтага і блакітнага колеру шырынёй 3 мм кожная.
Узнагароджанні
№
|
Лаўрэат
|
Дата
|
Абгрунтаванне
|
1
|
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
|
9 снежня 2020
|
За значны ўклад у развіццё інжынерна-тэхнічнай адукацыі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва і архітэктуры, укараненне новых сучасных тэхналогій, падрыхтоўку навуковых кадраў і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта
|
2
|
Васіль Пятровіч Маркевіч
|
26 лютага 2021
|
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, развіццё прамысловага комплексу рэспублікі, сельскагаспадарчай галіны і машынабудавання, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення
|
3
|
Сяргей Мікалаевіч Лютаў
|
4
|
Пётр Аляксандравіч Бабак
|
3 мая 2021
|
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага трактарабудавання, прамысловага комплексу рэспублікі і будаўнічай галіны, дасягненні ў сферы навукі і адукацыі, заслугі ў захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культуры, актыўную грамадскую дзейнасць
|
5
|
Таццяна Мікалаеўна Жыбуль
|
6
|
Леанід Мікалаевіч Самусевіч
|
7
|
Ірына Юр’еўна Ляпарская
|
25 лютага 2022
|
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, выдатныя творчыя і спартыўныя дасягненні, заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўнічай галіны, сферы адукацыі, культуры і мастацтва
|
8
|
Святаслаў Іванавіч Вецерац
|
9 верасня 2022
|
За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры ратаванні людзей у час пажару, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і распрацоўку інавацыйнай прадукцыі, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне судовай сістэмы, развіццё машынабудавання, нафтахімічнага комплексу, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, сродкаў масавай інфармацыі, заслугі ў адукацыі, медыцыне, навуцы, культуры, мастацтве і спорце
|
9
|
Андрэй Леанідавіч Свірыдаў
|
10
|
Сцяпан Пятровіч Халько
|
11
|
Іван Іванавіч Патаповіч
|
14 лістапада 2022
|
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў
|
12
|
Валянціна Міхайлаўна Раманюк
|
13
|
Рыгор Купрыянавіч Шпакаў
|
14
|
ААТ Малочны Мір
|
10 лютага 2023
|
За значныя дасягненні ў пераапрацоўчай прамысловасці, эфектыўную дзейнасць і выраб прадукцыі высокай якасці
|
15
|
Мікалай Раманавіч Пракапчук
|
9 жніўня 2023
|
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні чалавека на вадзе, значны асабісты ўклад у развіццё судовай сістэмы, нафтапераапрацоўчай і хімічнай прамысловасці, сельскагаспадарчай вытворчасці, дарожнага будаўніцтва, выдатныя дасягненні ў сферах адукацыі, сацыяльнай абароны насельніцтва, гандлю, навукі і культуры
|
16
|
Сяргей Уладзіміравіч Яфрэменка
|
17
|
Іван Васільевіч Дырман
|
9 кастрычніка 2023
|
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабістыя заслугі ў сферы дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, умацаванні правапарадку і абараназдольнасці дзяржавы
|
Зноскі
Спасылкі
|
---|
| 1 — скасаваны |
|
|