«Нортэнгерскае абацтва» (англ.: Northanger Abbey) — брытанскі тэлевізійны фільм 2007 года, экранізацыя аднайменнага парадыйна-гатычнага рамана англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін.
Юная, наіўная, добрая дзяўчына з небагатай сям’і Кэтрын Морланд, па запрашэнні заможных суседзяў, адпраўляецца ў прыгожы горад Бат, размешчаны ў маляўнічым кутку прыроды. Яе чакае першы выхад у свет, і Кэтрын марыць спаткаць тыя ж прыгоды, што перажываюць гераіні яе любімых гатычных раманаў[en]. Уведзеная ў свецкае кола, дзяўчына сустракае сімпатычнага маладога чалавека Генры Цілні і яго сястру Элінар, абое яны са знатнай багатай сям’і. У той жа час Кэтрын знаёміцца з сямействам Торп. Джон Торп — сябар яе брата Джэймса, а сястра Джона Ізабэла апынаецца каханай Джэймса. Джон пачынае заляцацца да Кэтрын, а тым часам Цілні запрашаюць яе наведаць іх абацтва — Нортэнгер.