Новы саюзны дагавор

Новы саюзны дагавор — праект дагавора, які мусіў замяніць Дагавор 1922 года пра ўтварэнні СССР, каб захаваць і рэфармаваць яго. Цырымонія падпісання дагавора паміж РСФСР і некаторымі іншымі саюзнымі рэспублікамі была прызначана на 20 жніўня 1991 года, але ёй перашкодзіў путч 19 жніўня 1991 года. Падрыхтоўка дагавора вядома як Новаагароўскі працэс, названы ад Нова-Агарова, урадавай сядзібы, дзе вялася праца над дакументам і дзе прэзідэнт СССР і генеральны сакратар КПСС Міхаіл Гарбачоў вёў перамовы з кіраўнікамі саюзных рэспублік.

Перадгісторыя

У снежні 1990 года былі падняты пытанні рэарганізацыі СССР.

3 снежня Вярхоўны Савет СССР падтрымаў канцэпцыю прапанаванага Прэзідэнтам СССР М. С. Гарбачовым праекта Саюзнага Дагавора і перадаў яго для абмеркавання на IV З’ездзе народных дэпутатаў СССР[1].

24 снежня 1990 года дэпутаты IV З’езда народных дэпутатаў СССР, правялі пайменнае галасаванне і пастанавілі лічыць неабходным захаванне СССР як абноўленай федэрацыі раўнапраўных суверэнных рэспублік, у якой будуць у поўнай меры забяспечвацца правы і свабоды чалавека любой нацыянальнасці[2].

У той жа дзень, па ініцыятыве і настойлівым патрабаванні Прэзідэнта СССР М. С. Гарбачова[3], З’ездам была прынята пастанова па пытанні аб правядзенні ўсесаюзнага рэферэндуму аб захаванні абноўленага Саюза як федэрацыі раўнапраўных суверэнных Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік[4]. За прыняцце пастановы прагаласавалі 1677 дэпутатаў, супраць — 32, устрымаліся — 66[3].

Усесаюзны рэферэндум пра захаванне СССР

17 сакавіка 1991 года адбыўся рэферэндум, на якім за захаванне і абнаўленне СССР прагаласавала большасць грамадзян, за выключэннем насельніцтва шасці рэспублік (Літва, Эстонія, Латвія, Грузія, Малдова, Арменія), у якіх вышэйшыя органы ўлады адмовіліся праводзіць рэферэндум, бо раней абвясцілі пра незалежнасць ці пра пераход да незалежнасці паводле вынікаў рэферэндумаў пра незалежнасць, якія адбыліся ў іх раней.

ССД-федэрацыя (Саюз Савецкіх Суверэнных Рэспублік)

Чырвоным і аранжавым пазначаны рэспублікі ў складзе Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД); чорным  — дзяржавы, якія адмовіліся падпісаць новы саюзны дагавор.

На аснове канцэпцыі рэферэндуму ўпаўнаважанай цэнтральнымі і рэспубліканскімі ўладамі рабочай групай у рамках г.зв. нова-агароўскага працэсу вясной-летам 1991 года быў распрацаваны праект па заключэнні новага саюза — Саюза Савецкіх Суверэнных Рэспублік[5] (СССР[5], Саюз ССР[5], Саюз Суверэнных Дзяржаў[5]) як мяккай, дэцэнтралізаванай федэрацыі.

Праект дагавора пра стварэнне Саюза быў двойчы парафіраваны (папярэдне падпісаны) — 23 красавіка і 17 чэрвеня 1991 года. Канечная рэдакцыя «Дагавора пра Саюз суверэнных дзяржаў» апублікавана ў газеце «Праўда» 15 жніўня. У той жа газеце 3 жніўня 1991 года апублікавана выступленне Прэзідэнта СССР Гарбачова па тэлебачанні, у якім адзначалася, што «саюзны дагавор адкрыты да падпісання» з 20 жніўня 1991 года. У новым Дагаворы адзначалася: «Дзяржавы, якія ўтвараюць Саюз, валодаюць усёй паўнатой палітычнай улады, самастойна вызначаюць свой нацыянальна-дзяржаўны лад, сістэму органаў улады і кіравання[заўв 1], яны могуць дэлегаваць частку сваіх паўнамоцтваў іншым дзяржавам — удзельнікам Дагавора…». Больш таго, у 2-м[5] раздзеле 23-га артыкула новага Дагавора гаварылася: «Гэты дагавор… набывае моц з моманту падпісання… паўнамоцнымі дэлегацыямі. Для дзяржаў, якія яго падпісалі, з той жа даты Дагавор пра ўтварэнне СССР 1922 года страчвае сілу»[заўв 2].

Членамі новага саюза мусілі стаць дзевяць з пятнаццаці саюзных рэспублік былога СССР: як заявіў М. С. Гарбачоў у тэлевізійным звароце 3 жніўня 1991 года, 20 жніўня новы саюзны дагавор мусілі падпісаць Беларусь, Казахстан, РСФСР, Таджыкістан і Узбекістан, а восенню да іх маглі далучыцца Азербайджан, Кыргызстан, Украіна і Туркменістан[6].

Зрыў падпісання дагавора

Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы 18-21 жніўня ажыццявіў няўдалую спробу гвалтоўнага адхілення М. С. Гарбачова з пасады Прэзідэнта СССР, сарваўшы падпісанне Саюзнага дагавора.

Супярэчнасці паміж цэнтральнымі і рэспубліканскімі ўладамі і нацыянальнымі элітамі паглыбіліся, і ўсе саюзныя рэспублікі адна за другой абвясцілі пра незалежнасць.

ССД-канфедэрацыя

5 верасня 1991 года V з’езд народных дэпутатаў СССР прыняўшы «Дэкларацыю правоў і свабод чалавека»[7], абвясціў пераходны перыяд для фарміравання новай сістэмы дзяржаўных адносін, падрыхтоўкі і падпісання Дагавора пра Саюз Суверэнных Дзяржаў[8].

6 верасня Дзяржаўны Савет СССР прызнаў выхад Латвіі, Літвы і Эстоніі з Саюза ССР.

Увосень 1991 года па санкцыі цэнтральных і рэспубліканскіх улад рабочай групай нова-агароўскага працэсу быў распрацаваны новы праект Дагавора — па стварэнні Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД) як канфедэрацыі незалежных дзяржаў («канфедэратыўнай дзяржавы»)[9][10].

Папярэдняя згода на заключэнне 9 снежня 1991 года дагавора пра стварэнне ССД са сталіцай у Мінску было дадзена 14 лістапада 1991 года толькі сям’ю рэспублікамі (Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан). Дзве рэспублікі, у якіх напярэдадні адбыліся рэферэндумы пра незалежнасць (Азербайджан і Украіна), адмовіліся ўвайсці ў канфедэратыўны саюз. Татарстан пагадзіўся падпісаць дагавор толькі непасрэдна і самастойна, нароўні з іншымі былымі саюзнымі рэспублікамі СССР.[11]

Аднак, 8 снежня 1991 года кіраўнікі трох дзяржаў (Рэспублікі Беларусь, Расіі і Украіны) на сустрэчы ў Белавежскай пушчы, «адзначаючы, што перамовы пра падрыхтоўку новага Саюзнага Дагавора зайшлі ў тупік, аб’ектыўны працэс выхаду рэспублік са складу Саюза ССР і ўтварэння незалежных дзяржаў стаў рэальным фактам»[12], заключылі Белавежскае пагадненне пра стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў — міжурадавай і міжпарламенцкай арганізацыі, якая не мела статусу дзяржавы. Да СНД пазней далучыліся іншыя саюзныя рэспублікі.

У снежні 1992 года З’езд народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі звярнуўся да парламентаў дзяржаў — былых рэспублік Саюза ССР, і да Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, з прапановай разгледзець пытанне пра стварэнне канфедэрацыі ці іншай формы збліжэння незалежных дзяржаў Еўропы і Азіі — былых рэспублік Саюза ССР, народы якіх выражаюць імкненне да яднання[13], але гэта прапанова не была падтрымана.

Шматбаковай згоды па прапанаваным пазней (у сакавіку 1994 года) праекце стварэння аналагічнага канфедэратыўнага саюза (Еўразійскі Саюз) таксама не было дасягнута. Толькі дзве дзяржавы ўступілі ў Саюз Расіі і Беларусі.

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Узброеныя Сілы, МУС, а таксама некаторыя функцыі замежнапалітычнага ведамства станавіліся прэрагатывай рэспубліканскіх органаў улады.
  2. Дагавор аб утварэнні СССР перастаў існаваць як асобны дакумент у 1924 годзе, калі разам з дэкларацыяй аб утварэнні СССР быў аб’яднаны ў першую Канстытуцыю СССР (якая перастала дзейнічаць у снежні 1936 года ў сувязі з прыняццем новай канстытуцыі СССР):
    " Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, урачыста абвяшчаючы непахіснасць асноў Савецкай улады, у мэтах выканання пастановы 1 з’езда Саветаў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, а таксама на падставе Дагавора аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, прынятага на 1 з’ездзе Саветаў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у горадзе Маскве 30 снежня 1922 года, і, прымаючы да ўвагі папраўкі і змены, прапанаваныя цэнтральнымі выканаўчымі камітэтамі саюзных рэспублік, пастанаўляе:

    Дэкларацыя аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Дагавор аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік складаюць Асноўны Закон Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

    Конституция СССР 1924 г.

    "
    Такім чынам, Дагавор аб Саюзе суверэнных дзяржаў прадугледжваў адмену дагавора аб утварэнні СССР, які не існаваў з 1924 года, і рэспублікі, якія яго падпісалі, былі б адначасова саюзнымі рэспублікамі СССР і членамі ССД.

Крыніцы

  1. Постановление ВС СССР от 3 декабря 1990 года № 1809-1 «Об общей концепции нового Союзного Договора и предлагаемом порядке его заключения» // Ведомости СНД и ВС СССР. — 1990. — № 50. — ст. 1077.
  2. Постановление СНД СССР от 24 декабря 1990 года № 1853-1 «О сохранении Союза ССР как обновленной федерации равноправных суверенных республик» // Ведомости СНД и ВС СССР. — 1990. — № 52. — ст. 1158.
  3. а б Любарев А. Е. Выборы в Москве: опыт двенадцати лет. 1989—2000. — М.: Стольный град, 2001. — 412 с. — ISBN 5-89910-019-2.
  4. Постановление СНД СССР от 24 декабря 1990 года № 1856-1 «О проведении референдума СССР по вопросу о Союзе Советских Социалистических Республик» // Ведомости СНД и ВС СССР. — 1990. — № 52. — ст. 1161.
  5. а б в г д Праект дагавора аб ССД-федэрацыі (Саюзе Савецкіх Суверэнных Рэспублік) (ліпень 1991)
  6. «Многое сложилось бы иначе…» // Красная звезда, 16 Августа 2003 года. Архівавана 15 кастрычніка 2006.
  7. «Декларация прав и свобод человека» утверждена Постановлением СНД СССР 5 сентября 1991 года № 2393-1 // Ведомости СНД и ВС СССР. — 1991. — № 37. — ст. 1083.
  8. Постановление СНД СССР от 5 сентября 1991 года № 2391-1 «О мерах, вытекающих из совместного Заявления Президента СССР и высших руководителей союзных республик и решений внеочередной сессии Верховного Совета СССР» // Ведомости СНД и ВС СССР. — 1991. — № 37. — ст. 1081
  9. Праект дагавора аб ССД-канфедэрацыі (лістапад 1991)
  10. Проект договора о Союзе Суверенных Государств // Правда. — 1991. — 27 ноября.
  11. Рэспубліка Татарстан
  12. Заявление глав государств Республики Беларусь, РСФСР, Украины 8 декабря 1991 года Архівавана 11 мая 2008. // Ведомости СНД и ВС РСФСР. — 1991. — № 51. — ст. 1798.
  13. Обращение СНД РФ от 14 декабря 1992 года № 4087-1 «К парламентам независимых государств — бывших республик Союза ССР» // Ведомости СНД и ВС РФ. — 1992. — № 51. — 24 декабря. — ст. 3022.

Спасылкі

Read other articles:

Para la obra de arte del artista Christopher Wool, véase Apocalypse Now (pintura). Este artículo o sección tiene referencias, pero necesita más para complementar su verificabilidad.Este aviso fue puesto el 21 de mayo de 2017. Apocalypse Now Título Apocalypse NowApocalipsis ahora (México)Apocalipsis Now (algunas partes de Hispanoamérica)Ficha técnicaDirección Francis Ford CoppolaAyudante de dirección Jerry ZiesmerDirección artística Angelo P. GrahamProducción Francis Ford Coppola ...

 

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada November 2022. RoohiSutradara Hardik Mehta Produser Dinesh Vijan Mrighdeep Singh Lamba Ditulis oleh Mrighdeep Singh Lamba Gautam Mehra PemeranRajkummar RaoVarun SharmaJanhvi KapoorPenata musikSkor: Ketan Sodha Lagu: Sachin–JigarSinematograferAmalendu Chaudha...

 

 

Tiffany EspensenLahir10 Februari 1999 (umur 24)Lianjiang, TiongkokTempat tinggalLos Angeles, CaliforniaPekerjaanAktrisTahun aktif2007–sekarang Tiffany Espensen (lahir 10 Februari 1999) adalah aktris film dan televisi Amerika Serikat kelahiran Tiongkok, yang terkenal karena perannya sebagai Piper Peckinpaw dalam serial Nickelodeon, Bucket & Skinner's Epic Adventures.[1] Espensen lahir di Lianjiang, Tiongkok pada 10 Februari 1999 dan diadopsi oleh orang tua Amerika. She ...

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أبريل 2016) عبد الأعلى بن السمح معلومات شخصية تعديل مصدري - تعديل   أبو الخطاب عبد الأعلى بن السمح المعافر، كان من أوائل العرب الذين إستقرو في طرابلس[1] إستطاح السي...

 

 

Overview of the culture and regulation of open access in Belgium Growth of open access publications in Belgium, 1990-2018 In Belgium, open access to scholarly communication accelerated after 2007 when the University of Liège adopted its first open-access mandate.[1] The Brussels Declaration for open access was signed by officials in 2012.[1][2] The presence of many Belgium research organizations to the Berlin Declaration on Open access, and the creation of Immediate D...

 

 

Hasselt Stad in België (Details) (Details) Geografie Gewest Vlaanderen Provincie Limburg Arrondissement Hasselt Oppervlakte– Onbebouwd– Woongebied– Andere 102,69 km² (2021)59,71%18,07%22,22% Coördinaten 50° 56' NB, 5° 20' OL Bevolking (bron: Statbel) Inwoners– Mannen– Vrouwen– Bevolkingsdichtheid 80.351 (01/01/2023) 48,88% 51,12% 782,48 inw./km² Leeftijdsopbouw0-17 jaar18-64 jaar65 jaar en ouder (01/01/2023)16,67%59,67%23,66% Buitenlanders ...

Annual comedy festival in Melbourne, Australia Melbourne International Comedy FestivalThe Melbourne Town Hall serves as a hub for the MICF, as well as a venue for many performances.GenreComedy festivalFrequencyAnnuallyLocation(s)Melbourne, Victoria, AustraliaYears active36Inaugurated1987Attendance776,737 (2019)[1]Websitewww.comedyfestival.com.au/ The Melbourne International Comedy Festival (MICF) is the largest stand-alone comedy festival and the second-largest international comedy fe...

 

 

This article is about the men's football club. For the women's football club, see Querétaro F.C. (women). Football clubQuerétaroFull nameQuerétaro Fútbol ClubNickname(s)Los Gallos Blancos (The White Roosters)Los Albiazules (The White and Blues)FoundedJuly 8, 1950; 73 years ago (1950-07-08)GroundEstadio CorregidoraCapacity33,162OwnerGrupo CalienteChairmanVacantManagerMauro GerkLeagueLiga MXClausura 2023Regular phase: 10thFinal phase: Did not qualify[a] Home colour...

 

 

Lancaster University Leipzig Fundación 2020LocalizaciónDirección Leipzig, GermanyCampus UrbanoAcademiaEstudiantes 100 (2022)Sitio web www.lancasterleipzig.de[editar datos en Wikidata] La Universidad de Lancaster en Leipzig (en inglés, Lancaster University Leipzig) es un campus filial de la Universidad de Lancaster. Establecida en 2020, es la primera universidad pública del Reino Unido con un campus en Alemania.[1]​ Los cursos que se ofrecen incluyen títulos universitario...

Ignatius Zakka I IwasPatriarkh Antiokhia dan Seluruh TimurPatriarkh Gereja Ortodoks Suryani Universal ke-122Nama asalܐܝܓܢܐܛܝܘܣ ܙܟܝ ܩܕܡܝܐ ܥܝܘܐܨإغناطيوس زكا الأول عيواص,GerejaGereja Ortodoks SuryaniTakhtaTakhta AntiokhiaPenunjukan14 September 1980Masa jabatan berakhir21 Maret 2014PendahuluIgnatius Ya`qub IIIPenerusIgnatius Aphrem IIImamatTahbisan imam17 November 1957Tahbisan uskup17 November 1963 (sebagai uskup)14 September 1980 (sebagai Patriark)oleh&...

 

 

У Вікіпедії є статті про інших людей із прізвищем Івановський. |портрет= |розмір_зображення= Івановський Ігнатій Олександрович Народився 16 грудня 1858(1858-12-16)Германівка, Київська губернія, Російська імперіяПомер ?, не раніше 1926?Місце проживання Київ, Петербург, ОдесаКраїна ...

 

 

Karen Sharpe Sharpe en 1959Información personalNombre de nacimiento Karen Kay SharpeNacimiento 20 de septiembre de 1934 (89 años)San Antonio, Texas, Estados UnidosResidencia Los Ángeles Nacionalidad EstadounidenseLengua materna Inglés FamiliaCónyuge Charles Stevens Marshall (matr. 1957; div. 1962)Stanley Kramer (matr. 1966; fall. 2001)EducaciónEducada en Escuela Profesional de Hollywood Información profesionalOcupación Actriz de cine, a...

Language of ancient Sumer Sumerian

 

 

Muara SipongiKecamatanPeta lokasi Kecamatan Muara SipongiNegara IndonesiaProvinsiSumatera UtaraKabupatenMandailing NatalPemerintahan • Camat-Populasi • Total- jiwaKode Kemendagri12.13.12 Kode BPS1202040 Luas- km²Desa/kelurahan15 Muara Sipongi adalah sebuah kecamatan di Kabupaten Mandailing Natal, Sumatera Utara, Indonesia. Juga merupakan sebuah kecamatan yang berbatasan langsung dengan provinsi Sumatera Barat. Batas Wilayah Utara Pasaman, Sumatera Barat Timur Pas...

 

 

Początek pierwszej księgi De inventione. Rękopis spisany w Italii, w latach 1100–1150. Det Kongelige Bibliotek, Kopenhaga. Sygnatura GKS 1998, 1 recto. Zobacz w łacińskich Wikiźródłach tekst oryginalny De inventione O inwencji (łac. De inventione), inaczej O wynajdywaniu treści, O wynalezieniu retorycznym, O inwencji retorycznej, właściwie Księgi retoryczne (łac. Libri rhetorici) – nieukończony podręcznik retoryki w formie traktatu autorstwa Marka Tulli...

1994 manga series by Reiko Shimizu This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Kaguyahime manga – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (December 2019) (Learn how and when to remove this template message) Kaguya-hime: The Moon PrincessCover of volume 1輝夜姫(Kaguyahime) MangaWritten by...

 

 

1972 studio album by Lou ReedTransformerStudio album by Lou ReedReleasedNovember 8, 1972 (1972-11-08)RecordedAugust 1972StudioTrident (London)Genre Glam rock pop rock Length36:40LabelRCAProducer David Bowie Mick Ronson Lou Reed chronology Lou Reed(1972) Transformer(1972) Berlin(1973) Singles from Transformer Walk on the Wild SideReleased: November 1972[1] Satellite of LoveReleased: February 1973 ViciousReleased: April 1973 Transformer is the second solo studio a...

 

 

Curved linear motif Whiplash designs in the interior of the Hôtel Tassel in Brussels by Victor Horta (1893) The whiplash or whiplash line is a motif of decorative art and design that was particularly popular in Art Nouveau. It is an asymmetrical, sinuous line, often in an ornamental S curve, usually inspired by natural forms such as plants and flowers, which suggests dynamism and movement.[1] It took its name from a woven fabric panel called Coup de Fouet (Whiplash) by the German art...

0000 Spanish filmThe CastilianTheatrical release posterDirected byJavier SetóWritten byPaulino RodrigoLuis de los ArcosJavier SetóScreenplay byPaulino RodrigoLuis de los ArcosJavier SetóBased onPoema de Fernán GonzálezProduced bySidney W. PinkStarringCesar RomeroFrankie AvalonCinematographyMario PachecoEdited byRichard MayerMargarita de OchoaMusic byJosé BuenagúProductioncompanyProducciones Cinematográficas M.D. S.L.Distributed byWarner Bros. (USA)Release date September 6, 1963 (...

 

 

Egyptian Nobel laureates and nominees The following is a list of Egyptian Nobel laureates and nominees: Laureates Year Image Laureate Born Died Field Citation 1964 Dorothy Crowfoot Hodgkin[a] 12 May 1910 Cairo, Egypt 29 July 1994 Ilmington, Warwickshire, United Kingdom Chemistry for her determinations by X-ray techniques of the structures of important biochemical substances.[1] 1978 Muhammad Anwar el-Sadat [محمد أنور السادات] 25 December 1918 Mit Abu El Kom, Mon...

 

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!