Прэзідэнт СССР — пасада кіраўніка дзяржавы ў СССР у 1990—1991 гадах.
Пасада Прэзідэнта Савецкага Саюза была ўведзена 15 сакавіка 1990 года З’ездам народных дэпутатаў СССР з унясеннем адпаведных паправак у Канстытуцыю СССР. Да гэтага вышэйшай службовай асобай у СССР быў Старшыня Вярхоўнага Савета СССР. Пры Прэзідэнце СССР дзейнічаў кабінет міністраў — Урад СССР і іншыя кансультатыўныя і кіраўнічыя органы.
Адзіным у гісторыі Прэзідэнтам Савецкага Саюза быў Міхаіл Гарбачоў, абраны на гэту пасаду 15 сакавіка 1990 года на З’ездзе народных дэпутатаў СССР.
25 снежня 1991 года, пасля падпісання кіраўнікамі 11 саюзных рэспублік Белавежскага пагаднення аб спыненні існавання СССР і Алма-Атынскага пратаколу да яго (у абыход пярэчанняў Міхаіла Гарбачова), ён склаў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта СССР[1][2].
Зноскі
Кіраўнікі СССР |
---|
| | |
---|
Генеральны сакратар ЦК КПСС (1924-1953)
| |
---|
Першыя сакратары ЦК КПСС (1953-1966)
| |
---|
Генеральныя сакратары ЦК КПСС (1966-1991)
| |
---|
| |
---|