Надзея Анатолеўна Хальцова |
|
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] |
---|
з 2024 |
|
|
Нараджэнне |
23 ліпеня 1978(1978-07-23) (46 гадоў)
|
Партыя |
|
Член у |
|
Адукацыя |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Хальцова.
Надзея Анатолеўна Хальцова (нар. 23 ліпеня 1978, в. Мікелеўшчына, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
Нарадзілася 23 ліпеня 1978 года ў вёсцы Мікелеўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры»[1].
Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Масты; настаўніцай рускай мовы і літаратуры, намесніцай дырэктара па асноўнай дзейнасці Мікелеўшчынскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мастоўскага раёна; інспектаркам па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі дома, загадчыцай аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна; дырэктаркай гімназіі № 1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г. Масты[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Шчучынскай акругі № 60. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[1].
Сям’я
Выхоўвае дачку[1].
Крыніцы
Спасылкі