Надзея (эсперанта)

Надзея
La Espero
Ла Эспэро
Л. Заменгоф, аўтар тэксту
Л. Заменгоф, аўтар тэксту
Аўтар слоў Людвіг Лазар Заменгоф, 1890
Кампазітар Фелісьен Меню дэ Мені, не пазней за 1905 год
Мова гімна эсперанта
Дата публікацыі 1890, 1891, 1903, 1909, 1912 і 2017
Ужываецца як традыцыйны гімн эсперанта-руху па ўсім свеце
Зацверджаны афіцыйна — ніколі, ужываеццца традыцыйна

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

La Espero (Надзея) — верш Л. Заменгофа на мове эсперанта. Пасля стварэння да яго музыкі Фелісьенам Меню дэ Мені ён стаў традыцыйным гімнам эсперанта-руху.

Гісторыя стварэння

Заменгоф напісаў толькі дзевяць арыгінальных вершаў на эсперанта[1]. Верш «La Espero» быў апублікаваны ў 1890 годзе і хутка стаў вядомым. Ужо ў тым жа годзе да яго напісаў музыку шведскі эсперантыст, член Каралеўскай Акадэміі навук Клас Адольф Адэльшольд. У студзені 1892 года газета «La Esperantisto» ўрачыста вітала гэты факт і падкрэслівала, што гэта — «першы арыгінальны музычны твор на нашай мове». Нягледзячы на тое, што музыка Адэльшольда набыла сярод эсперантыстаў пэўную папулярнасць, ніякага афіцыйнага статуса яна не атрымала. Сам Заменгоф, магчыма (згодна з асобнымі ягонымі лістамі), палічыў бы за лепшае бачыць у якасці гімна іншы свой верш «La Vojo», які падабаўся яму болей[2][3].

Да верша «La Espero» былі напісаны яшчэ некалькі мелодый (акрамя напісання арыгінальнай мелодыі, для яго спрабавалі адаптаваць ужо існаваўшыя мелодыі), але, акрамя першай версіі Адэльшольда, набыла папулярнасць толькі версія французскага эсперантыста Фелісьена Меню дэ Мені, створаная ў пачатку XX стагоддзя.

Падчас першага сусветнага кангрэса эсперанта (1905) быў афіцыйна прыняты сцяг эсперанта, а пытанне аб гімне было вырашана адкласці да наступнага кангрэса, але ні на адным з наступных кангрэсаў ніякага афіцыйнага рашэння прынята не было[3]. Падчас эсперанта-сустрэч рознага ўзроўню некаторы час выконваліся розныя версіі гімна, але версія Фелісьена Меню дэ Мені паступова рабілася папулярнай. Як «афіцыйная» яна стала ўспрымацца большасцю эсперантыстаў не пазней за пачатак 1920-х гадоў[4].

Тэкст

Верш «La Espero» складаецца з шасці строф, напісаны пяцістопным харэем з жаночымі рыфмамі і перакрыжаванай рыфмоўкай. З’яўляючыся вельмі знакавым вершам для эсперантыстаў усяго свету, верш быў перакладзены на шмат якія мовы свету.

Арыгінал

En la mondon venis nova sento,
Tra la mondo iras forta voko;
Per flugiloj de facila vento
Nun de loko flugu ĝi al loko.

Ne al glavo sangon soifanta
Ĝi la homan tiras familion:
Al la mond' eterne militanta
Ĝi promesas sanktan harmonion.

Sub la sankta signo de l’espero
Kolektiĝas pacaj batalantoj,
Kaj rapide kreskas la afero
Per laboroj de la esperantoj.

Forte staras muroj de miljaroj
Inter la popoloj dividitaj;
Sed dissaltos la odstinaj baroj,
Per la sankta amo disbatitaj.

Sur nejtrala lingva fundamento,
Komprenante unu la alian
La popoloj faros en konsento
Unu grandan rondon familian.

Nia diligenta kolegaro
En laboro paca ne laciĝos,
Ĝis la bela sonĝo de l' homaro
Por eterna ben' efektiviĝos.

Даслоўны пераклад

У свет прыйшло новае пачуццё,
Праз свет ідзе моцны заклік,
На крылах лёгкага ветра
Няхай разнясецца ён з месца на месца.

Не да мяча, прагнучага крыві,
Ён цягне чалавечую сям’ю:
Свету, заўсёды варагуючаму,
Ён абяцае святую гармонію.

Пад святым сімвалам надзеі
Збіраюцца мірныя байцы,
І хутка расце справа [эсперанта]
Пры дапамозе працы спадзяючыхся (эсперантыстаў).

Моцна стаяць муры тысячагоддзяў
Паміж падзеленымі народамі,
Але рассыплюцца ўпартыя перашкоды,
Разбітыя святой любоўю.

На нейтральнай моўнай аснове,
Разумеючы адзін аднаго,
Народы створаць у згодзе
Адзін вялікі сямейны круг.

Нашае стараннае грамадства
Не стоміцца ў мірнай працы
Да тых часоў, пакуль прыгожая мара чалавецтва
Не ажыццявіцца для вечнага дабра.

Музыка

La Espero

Сучасная версія гімна ўжывае музыку французскага кампазітара і эсперантыста Фелісьена Меню дэ Мені. Яго версія напісана ў мажоры (у сярэдзіне куплета маецца кароткачасовы пераход у мінор), у жывым тэмпе і выразным маршавым рытме.

Уплыў і сучаснае значэнне

Верш «La Espero» захоўвае важнае значэнне як аб’ядноўваючы фактар для эсперанта-грамадства. Асобныя фразы з тэксту сталі на эсперанта ўстойлівымі выразамі[5] (напрыклад, «nova sento» — «новае пачуццё», маецца на увазе эсперантызм; «pacaj batalantoj» — «мірныя байцы», гэта значыць, эсперантысты; «rondo familia» — сямейнае кола, пад якім разумееца грамадства эсперантыстаў) ці далі пачатак фразеалагізмам (напрыклад, «disaltu kiel la obstinaj baroj de miljaroj»[6] — літ. «рассыпцеся, як упартыя перашкоды тысячагоддзяў», выкарыстоўваецца ў значэнні «сыдзі, каб і духу твайго тут не было»). Тэкст верша прыводзіцца ў большасці падручнікаў і курсаў эсперанта, таму ён з’яўляецца для большасці эсперантыстаў адным з найбольш знаёмых і пазнавальных паэтычных тэкстаў, у сувязі з чым яго радкі часта ўжываюцца для розных каламбураў і пераробак (напрыклад, адзін з навучальных семінараў TEJO носіць назву «Flugiloj de malfacila vento»[7] — тут абыгрываецца трэці радок верша; штодзённы бюлэтэнь Сусветнага кангрэса эсперанта ў Фарталезе (Бразілія, 2002 год) называўся «La Bela Sonĝo de l’Omaro»[8], што абыгрывае перадапошні радок верша. Верш таксама станавіўся тэмай для эсперантамоўных анекдотаў.

У адрозненне ад верша, песня не мае такога ж значэння. Як гімн эсперанта-руху яе выконваюць падчас адкрыцця эсперанта-сустрэч (у прыватнасці, традыцыйна як элемент праграмы падчас адкрыцця Сусветных кангрэсаў эсперанта), але ў параўнанні з нацыянальнымі гімнамі яна выконваецца значна радзей.

У сучасным эсперанта-руху маюцца як прыхільнікі памяншэння ролі сучаснага гімна (аж да стварэння новага)[2], так і прыхільнікі павышэння яго значнасці[9].

Медыя-файлы

Зноскі

  1. Королевич А. И. Книга об эсперанто. — Кіеў: Наукова думка, 1989. — С. 148. — 256 с. — ISBN 5-12-000985-9.(недаступная спасылка)
  2. а б Arpad Ratkai. La himno kaj la dua jarcento (эсп.). «Eventoj» № 3 (красавік 1992). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 3 ліпеня 2016.
  3. а б Himno Esperantista(недаступная спасылка) — артыкул аб «гімне эсперантыстаў» з «Энцыклапедыі эсперанта» («Enciklopedio de Esperanto», eld. Literatura Mondo, Budapest, 1933)
  4. У рамане Дзьюлы Багі «Зялёнае сэрца», эспер.: La verda koro, які быў выдадзены ў 1937 годзе і ў якім апісваюцца падзеі 1915—1920 гадоў, версія дэ Мені апісваецца як «звыклая», тады як больш стрыманая і мяккая версія Адэльшольда супрацьпастаўляецца ёй як «неафіцыйная» і «вядомая вельмі нешматлікім эсперантыстам».
  5. Sabine Fiedler. Фразеалогія эсперанта = Esperanta frazeologio. — Rotterdam: UEA, 2002. — С. 36. — 186 с. — ISBN 92-9017-080-8.
  6. Boris Kolker. Падарожжа па краіне эсперанта = Vojaĝo en Esperanto-lando. — другое. — 2002. — С. 179. — 280 с. — ISBN 92-9017-078-6.
  7. Старонка вікіпедыі на эсперанта, прысвечаная гэтаму семінару
  8. (эсп.) Архіў бюлетэня на сайце UEA Архівавана 13 чэрвеня 2010.
  9. (эсп.) Hori Jasuo заснаваў «Таварыства за пенне гімна на памяць»(недаступная спасылка) — паведамленне ў дыскусійнай групе членаў UEA

Спасылкі

Read other articles:

Черкаський державний технологічний університетЧДТУ Головний корпус університету 49°25′16″ пн. ш. 32°05′54″ сх. д. / 49.4212722° пн. ш. 32.0985889° сх. д. / 49.4212722; 32.0985889Тип державний класичнийКраїна  Україна[1][2]Розташування ЧеркасиГасло Constanti...

 

Касапуебло Інформація та статистика Вебсайт casapueblo.com.uy  Фотографії у Вікісховищі Касапуебло — будівля, побудована уругвайським художником Карлосом Паесом Віларо[en]. Розташована в місті Пунта-Баллена, за 13 км від Пунта-дель-Есте, Уругвай. Спочатку це був літній бу...

 

يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (فبراير 2016) اتحاد الجزر العذراء البريطانية لكرة القدم الرياضة كرة القدم أسس عام 1974 (منذ 49 سنة) المقر تورتولا  الانتس

17th International Emmy AwardsDateNovember 20, 1989 (1989-11-20)LocationSheraton New York Times Square Hotel, New York CityHosted bySmothers Brothers ← 16th · International Emmy Awards · 18th → The 17th International Emmy Awards took place on November 20, 1989 in New York City. The award ceremony, presented by the International Academy of Television Arts and Sciences (IATAS), honors all programming produced and originally aired outside the Unit...

 

Ken Ilsø Informasi pribadiNama lengkap Ken Ilsø Larsen[1]Tanggal lahir 2 Desember 1986 (umur 37)[2]Tempat lahir Copenhagen, DenmarkTinggi 1,83 m (6 ft 0 in)[3]Posisi bermain GelandangInformasi klubKlub saat ini Fortuna DüsseldorfNomor 10Karier junior Pioneren Friheden KB Frem2004–2007 HeerenveenKarier senior*Tahun Tim Tampil (Gol)2005–2007 Heerenveen 1 (0)2007–2009 SønderjyskE 52 (12)2009–2011 Midtjylland 39 (10)2011 → Fortuna Düsseld...

 

Artikel biografi ini ditulis menyerupai resume atau daftar riwayat hidup (Curriculum Vitae). Tolong bantu perbaiki agar netral dan ensiklopedis. Gaya atau nada penulisan artikel ini tidak mengikuti gaya dan nada penulisan ensiklopedis yang diberlakukan di Wikipedia. Bantulah memperbaikinya berdasarkan panduan penulisan artikel. (Pelajari cara dan kapan saatnya untuk menghapus pesan templat ini) Ini adalah nama Batak Mandailing, marganya adalah Nasution. Kaharudin NasutionKaharudin NasutionGub...

Linear BJenis aksara Silabis dengan ideogram tambahan BahasaYunani MikenaiPeriodeZaman Perunggu AkhirStatusPunahArah penulisanKiri ke kananAksara terkaitSilsilahLinear ALinear BAksara kerabatAksara Siprus-MinoaISO 15924ISO 15924Linb, 401 , ​Linear BPengkodean UnicodeNama UnicodeLinear BRentang UnicodeU+10000–U+1007F SyllabaryU+10080–U+100FF Ideograms Artikel ini mengandung transkripsi fonetik dalam Alfabet Fonetik Internasional (IPA). Untuk bantuan dalam membaca ...

 

Frankfurt (Oder) weist wegen seiner langen Geschichte viele Denkmäler auf. Es gibt neben Bau-, Flächen- und Bodendenkmälern und Denkmalbereichen viele Denkmäler im eigentlichen Sinn. Fast genauso viele sind jedoch auch verloren gegangen. Inhaltsverzeichnis 1 Denkmäler im eigentlichen Sinn 1.1 Denkmal für Heinrich von Kleist 1.2 Sowjetisches Ehrenmal mit Ehrenfriedhof auf dem Anger 2 Abgegangene Denkmäler 2.1 Sedandenkmal 2.2 Prinz Friedrich Karl 3 Flächendenkmale 3.1 Lennépark 4 Baud...

 

Australian singer (born 1997) For his eponymous album, see Cody Simpson discography. Cody SimpsonSimpson at the ARIA Music Awards of 2013Background informationBirth nameCody Robert Simpson[1]Born (1997-01-11) 11 January 1997 (age 26)Gold Coast, Queensland, AustraliaGenresPopR&B[2]Occupation(s)SingerswimmeractormodelbusinessmanInstrumentsVocalsguitarYears active2009–presentLabelsCoast HouseWebsitecodysimpson.comSports careerSportSwimmingStrokesButterflyClubGriffith S...

Museum in Boston, United States West End Museum The West End Museum is a neighborhood museum dedicated to the collection, preservation and interpretation of the history and culture of the West End of Boston. History In 1989 the editors of the West Ender Newsletter and members of the West End Historical Association developed a preliminary plan for a West End Museum. In 1991 The Old West End Housing Corporation (OWEHC) was formed as a Community Development Corporation (CDC) with the mission of ...

 

Academic journalSocial PoliticsDisciplinePolitical science, sociology, public policyLanguageEnglishEdited byBarbara Hobson, Ann Shola Orloff, Rianne MahonPublication detailsHistory1994–presentPublisherOxford University PressFrequencyQuarterlyImpact factor1.808 (2020)Standard abbreviationsISO 4 (alt) · Bluebook (alt1 · alt2)NLM (alt) · MathSciNet (alt )ISO 4Soc. PoliticsIndexingCODEN (alt · alt2) · JSTOR (alt) &#...

 

Partai Komunis Bulgaria Българска Комунистическа Партия Bǎlgarska Komunističeska PartijaPemimpin pertamaDimitar BlagojevPemimpin terakhirAlexander LilovDibentuk1919Dibubarkan3 April 1990Dipisah dariPartai Buruh Demokrat Sosial BulgariaDiteruskan olehPartai Sosialis BulgariaKantor pusatSofiaSurat kabarRabotnichesko DeloSayap pemudaLiga Pemuda BuruhIdeologiKomunisme Marxisme–LeninismeAfiliasi EropaFederasi Komunis Balkan (1921–1939)Afiliasi internasi...

Приз Известий 1977 Загальні відомості Країна проведення: СРСР Час проведення: 16—21 грудня Кількість команд: 5 Міста проведення: Москва Призери Переможець:  Чехословаччина Друге місце: СРСР Третє місце:  Швеція Статистика турніру Зіграно матчів: 10 Зак...

 

Brazilian writer and journalist (1854–1905) Not to be confused with 20th-century Brazilian singer and voice actor José do Patrocínio Oliveira. José do PatrocínioPhotograph by Alberto HenschelBorn(1854-10-09)October 9, 1854Campos dos Goytacazes, Rio de Janeiro, Empire of BrazilDiedJanuary 29, 1905(1905-01-29) (aged 50)Rio de Janeiro, Rio de Janeiro, BrazilPen nameProudhomme, Notus FerrãoOccupationWriter, pharmacist, activist, orator, journalistNotable worksMota Coqueiro, ou A Pena ...

 

Opera by Aribert Reimann For other uses, see Medea (disambiguation). MedeaOpera by Aribert ReimannThe composer in 2010LanguageGermanBased onMedeaby Franz GrillparzerPremiere28 February 2010 (28 February 2010)Vienna State Opera Medea is a German-language opera by Aribert Reimann after the play by Franz Grillparzer. It was premiered at the Vienna State Opera in February 2010. The German premiere was at the Oper Frankfurt in August 2010. History Aribert Reimann had already written seven lit...

French Air Force officer For the head of the French Gestapo during the German occupation, see Henri Lafont. For the Puerto Rican comedian, see Henry LaFont (comedian). Henry LafontHenry LafontBorn(1920-08-10)10 August 1920Cahors, FranceDied2 December 2011(2011-12-02) (aged 91)AllegianceFrenchService/branchAir ForceYears of service1938–1966RankColonelUnitForces Aériennes Françaises LibresBattles/warsBattle of BritainAwardsCroix de Guerre with three palms, Cross for Military Valou...

 

Video game series Video game seriesRed DeadLogo since 2010[1][2]Genre(s)Action-adventureDeveloper(s)Rockstar San DiegoRockstar StudiosPublisher(s)Rockstar GamesPlatform(s)PlayStation 2XboxPlayStation 3Xbox 360PlayStation 4Xbox OneWindowsStadiaNintendo SwitchFirst releaseRed Dead RevolverMay 4, 2004Latest releaseRed Dead OnlineMay 14, 2019 Red Dead is a series of Western-themed action-adventure games published by Rockstar Games. The first entry in the series, Red Dead Revolver,...

 

Indian Civil Servant This article is an orphan, as no other articles link to it. Please introduce links to this page from related articles; try the Find link tool for suggestions. (January 2022) Swadhin KshatriyaChief Secretary Government of MaharashtraIncumbentAssumed office May 2014Municipal commissionerIn office2009–2011 Personal detailsOccupationCivil service IAS Swadhin Kshatriya was the Chief Secretary Government of Maharashtra[1] and senior most Civil service IAS officer ...

For the novel, see Popcorn (novel). PopcornOriginal Nottingham Playhouse production window card, 1996Written byBen EltonDate premiered1996Place premieredNottingham PlayhouseNottingham, EnglandOriginal languageEnglishSubjectKillers determined to use movie director's art as justification for murderGenreComedySettingLos Angeles, California Popcorn is a 1998 play by English author Ben Elton adapted from his novel of the same title. References Neil Hopkins. Review: Popcorn, a play by Ben Elton. Re...

 

North East England green belt showing extents, districts and counties.   North East green belt   County borders   District/unitary council borders The North East Green Belt, also known as the Tyne & Wear Green Belt, is a non-statutory green belt environmental and planning policy that regulates the rural space in part of the North East region of England. It is centred on the county of Tyne and Wear,[1][2][3][4] with areas of bel...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!