Стэла (на мове эсперантаStelo, літаральна «зорка», мн. лік — Steloj) — міжнародная грашовая адзінка, якая выкарыстоўвалася рухам эсперантыстаў у 1941—1993 гадах. Прататыпам для стэла быў спесміла, грашовая адзінка эсперантыстаў, якая існавала перад Першай сусветнай вайной (асобныя выявы для манет стэла былі запазычаны з манет спеса). Universala Ligo, створаная ў падполлі ў 1942 годзе, чаканіла манеты і купоны з наміналам, які быў выражаны ў стэла, і прадавала іх ў якасці сувеніраў.
У 1977 годзе для стэла быў усталяваны фіксаваны кошт незалежна ад узроўню інфляцыі: 1 нідэрландскі гульдэн быў роўны 2 стэла.
У 1993 годзе ў сувязі з ліквідацыяй Універсальнай лігі стэла таксама скончыў сваё існаванне.